перахо́дна-ско́расны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перахо́дна-ско́расны перахо́дна-ско́расная перахо́дна-ско́раснае перахо́дна-ско́расныя
Р. перахо́дна-ско́раснага перахо́дна-ско́раснай
перахо́дна-ско́раснае
перахо́дна-ско́раснага перахо́дна-ско́расных
Д. перахо́дна-ско́раснаму перахо́дна-ско́раснай перахо́дна-ско́раснаму перахо́дна-ско́расным
В. перахо́дна-ско́расны (неадуш.)
перахо́дна-ско́раснага (адуш.)
перахо́дна-ско́расную перахо́дна-ско́раснае перахо́дна-ско́расныя (неадуш.)
перахо́дна-ско́расных (адуш.)
Т. перахо́дна-ско́расным перахо́дна-ско́раснай
перахо́дна-ско́раснаю
перахо́дна-ско́расным перахо́дна-ско́раснымі
М. перахо́дна-ско́расным перахо́дна-ско́раснай перахо́дна-ско́расным перахо́дна-ско́расных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перахо́днау́ткасны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перахо́днау́ткасны перахо́днау́ткасная перахо́днау́ткаснае перахо́днау́ткасныя
Р. перахо́днау́ткаснага перахо́днау́ткаснай
перахо́днау́ткаснае
перахо́днау́ткаснага перахо́днау́ткасных
Д. перахо́днау́ткаснаму перахо́днау́ткаснай перахо́днау́ткаснаму перахо́днау́ткасным
В. перахо́днау́ткасны (неадуш.)
перахо́днау́ткаснага (адуш.)
перахо́днау́ткасную перахо́днау́ткаснае перахо́днау́ткасныя (неадуш.)
перахо́днау́ткасных (адуш.)
Т. перахо́днау́ткасным перахо́днау́ткаснай
перахо́днау́ткаснаю
перахо́днау́ткасным перахо́днау́ткаснымі
М. перахо́днау́ткасным перахо́днау́ткаснай перахо́днау́ткасным перахо́днау́ткасных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АЎТАМАБІ́ЛЬНАЯ ДАРО́ГА,

дарога для руху аўтамабільнага транспарту. Асн. элементы: земляное палатно (у насыпе ці ў выемцы, з вышкамі і водаадводнымі канавамі), шматслойнае дарожнае адзенне (з трывалым верхнім слоем-дарожным пакрыццём), штучныя збудаванні (масты, тунэлі, пуцеправоды, дрэнажныя сістэмы, падпорныя сценкі, ахоўныя галерэі і інш.). Высокакатэгарыйныя аўтамабільныя дарогі абсталёўваюцца знакамі дарожнымі, святлафорамі, інфарм. табло, сродкамі тэхнал. і аварыйнай сувязі, асвятляльнымі сістэмамі, будынкамі і збудаваннямі аўтасэрвісу (аўтазаправачныя станцыі, аўтавакзалы, матэлі, станцыі тэхн. абслугоўвання і інш.), а таксама будынкамі дарожна-эксплуатацыйных і аўтатрансп. службаў. Аўтамабільныя дарогі маюць таксама развязкі, падземныя пераходы, жывёлапрагоны, з’езды і ўезды, пераходна-скорасныя палосы, веласіпедныя дарожкі, снегаахоўныя палосы, дэкар. насаджэнні і інш.

Праезная частка можа мець 1—4 і болей палос руху. Па баках праезнай часткі робяць абочыны, паміж сустрэчнымі напрамкамі — раздзяляльную паласу. У залежнасці ад разліковай інтэнсіўнасці руху аўтамабільныя дарогі падзяляюцца на 5 катэгорый. Шырыня праезнай часткі дарогі 1-й катэгорыі 2×7,5 м і больш, 5-й катэгорыі 4,5 м, разліковая скорасць руху адпаведна 150 і 60 км/гадз. Дарогі 1—3-й катэгорый маюць асфальта- ці цэментабетоннае пакрыццё, 3—4-й — пакрыццё з каменных матэрыялаў, умацаваных арган. ці мінер. вяжучымі. Дарогі 4—5-й катэгорыі пераважна з пясчана-жвіровых сумесяў ці грунтоў, стабілізаваных вяжучымі або грануламетрычнымі дабаўкамі. Аўтамабільныя дарогі бываюць агульнага карыстання (рэспубліканскія і мясцовыя) і ведамаснага (с.-г., прамысл. прадпрыемстваў, лясныя, рэкрэацыйныя, гар. і інш.). Аўтамабільныя дарогі для скораснага руху аўтатранспарту без перасячэнняў на адным узроўні наз. аўтамагістралямі. Аўтамабільная дарога Брэст—Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі мае статус міжнароднай (Е-30). Усяго ў Беларусі больш за 50 тыс. км дарог агульнага карыстання і каля 200 тыс. км ведамасных, у тым ліку 10 тыс. км у гарадах і населеных пунктах.

Літ.:

Бабков В.Ф., Андреев О.В., Замахов М.С. Проектирование автомобильных дорог Ч. 1—2. 3 изд. М., 1970;

Морозов И.В. Планета дорог. Мн., 1992.

І.І.Леановіч.

т. 2, с. 111

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)