перасі́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

Празмерна напружваючы сілы, надарваць сябе.

Перасіліўся, падымаючы мех.

|| незак. перасі́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасі́ліцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перасі́люся перасі́лімся
2-я ас. перасі́лішся перасі́ліцеся
3-я ас. перасі́ліцца перасі́ляцца
Прошлы час
м. перасі́ліўся перасі́ліліся
ж. перасі́лілася
н. перасі́лілася
Загадны лад
2-я ас. перасі́лься перасі́льцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час перасі́ліўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перасі́ліцца сов. надорва́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасі́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Празмерна напружваючы сілы, змучыць, надарваць сябе. Перасіліўся конь у цяжкім возе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасі́ліцца sich übernstrengen, sich überhben*, sich überspnnen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перасі́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перасіліцца.

2. Зал. да перасільваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)