перасы́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для перасылкі, адпраўкі каго-н. з аднаго месца ў другое.

П. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасы́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перасы́льны перасы́льная перасы́льнае перасы́льныя
Р. перасы́льнага перасы́льнай
перасы́льнае
перасы́льнага перасы́льных
Д. перасы́льнаму перасы́льнай перасы́льнаму перасы́льным
В. перасы́льны (неадуш.)
перасы́льнага (адуш.)
перасы́льную перасы́льнае перасы́льныя (неадуш.)
перасы́льных (адуш.)
Т. перасы́льным перасы́льнай
перасы́льнаю
перасы́льным перасы́льнымі
М. перасы́льным перасы́льнай перасы́льным перасы́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перасы́льны пересы́льный;

п. пункт — пересы́льный пункт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасы́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для збору, часовага ўтрымання людзей, якія павінны быць адпраўлены ў другое месца. Перасыльная біржа. Перасыльныя астрогі.

2. Які перасылаецца з месца на месца, прызначаны для перасылкі. Па ўсяму было відаць, што Максіма пасадзілі ў агульную камеру для перасыльных арыштантаў. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пересы́льный перасы́льны;

пересы́льный пункт перасы́льны пункт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пункт, ‑а, М ‑кце, м.

1. Пэўнае месца ў прасторы або на паверхні чаго‑н.; кропка. Сымон нічога не бачыць навокал сябе, вочы яго блішчаць, пазіраюць у адзін пункт. Колас. Апошнім пунктам у Еўропе, дзе мы спыніліся, быў Капенгаген, сталіца Даніі. Новікаў. За невялічкай вёскай каля выгану быў самы высокі пункт ваколіцы. Бядуля.

2. Месца, памяшканне, прыстасаванне і прызначанае для якіх‑н. мэт. Камандны пункт. Назіральны пункт. Зборны пункт. Перасыльны пункт. Дыспетчарскі пункт. Прызыўны пункт.

3. Асобны раздзел, параграф афіцыйнага дакумента або якога‑н. іншага тэксту, які абазначаецца лічбай або літарай. Пункт першы. Пункт «а». □ [Сакратар абкома:] — У вашых мерапрыемствах ёсць пункт аб разгортванні сацыялістычнага спаборніцтва. Сіўцоў. // Пытанне, тэма, прадмет, пэўнае месца (думак, меркаванняў і г. д.). І калі мацерыны разважанні даходзілі да гэтага пункта, яна гатова была.. разарваць Маню на кавалкі... Васілевіч.

4. Асобны момант, перыяд у развіцці чаго‑н. Калі ўжо ўсе гэтыя справы.. дайшлі да кульмінацыйнага пункта і, можна сказаць, катастрафічнага завяршэння, .. [Тварыцкі] сам вельмі выразна сфармуляваў свае адчуванні і сваю свядомасць таго, што Слава радасная і не ведае пакутнага жыцця. Чорны. Ульянін прыход на Гармізаў хутар быў паваротным пунктам у Арыніным жыцці. Колас.

5. Адно з асноўных паняццяў матэматыкі, механікі, фізікі: месца, якое не мае вымярэнняў, не падлягае вызначэнню. Пункт перасячэння прамых. Пункт апоры. Пункт сонцастаяння.

6. Тэмпературная мяжа, пры якой рэчыва змяняе свой агрэгатны стан. Пункт замярзання. Пункт кіпення. Пункт плаўлення.

7. Адзінка вымярэння друкарскіх літар і прабельнага матэрыялу.

•••

Мёртвы пункт (спец.) — стан звёнаў механізма, калі яны знаходзяцца ў імгненнай раўнавазе.

Населены пункт — горад, пасёлак, вёска і пад., дзе жывуць людзі.

З пункту гледжання (погляду) якога або каго — у пэўных адносінах, разглядаючы што‑н. з таго або іншага боку.

Пункт погляду (гледжання) — пэўны погляд на рэчы, пэўныя адносіны да чаго‑н.

[Ням. Punkt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)