перасу́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Паўторны судовы разбор.

Адправіць справу на п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасу́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перасу́д перасу́ды
Р. перасу́ду перасу́даў
Д. перасу́ду перасу́дам
В. перасу́д перасу́ды
Т. перасу́дам перасу́дамі
М. перасу́дзе перасу́дах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перасу́д, -ду м. (повторный суд) пересу́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасу́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Разм.

1. Паўторны суд. [Сцяпан:] А добра, сватка, кажаш. Зробім суд, перасуд, добрым складам над гэтым гадам. Купала. — Што ж, схадзі ў сельсавет, Заявіся... Усё яны высветляць... — Не. З’яўлюся: адразу ж пад варту мяне, Покуль суд, перасуд той — За краты... Куляшоў.

2. звычайна мн. (перасу́ды, ‑аў). Нядобразычлівыя выказванні пра чые‑н. учынкі, словы, дзеянні; плёткі. Ты перасудаў не лякайся, Што людзі зложаць у паспех... Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хапко́м, прысл.

Паспешліва, хутка. Хай песня ў сэрцы пажыве без слоў, Яе хапком на перасуд не выдам. Зуёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пересу́д м.

1. (повторный суд) прост. перасу́д, -да м.;

2. обычно мн., разг. (толки) абгаво́ры, -раў; (сплетни) плёткі, -так;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)