перасмыкну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перасмыкну́ся перасмыкнё́мся
2-я ас. перасмыкне́шся перасмыкняце́ся
3-я ас. перасмыкне́цца перасмыкну́цца
Прошлы час
м. перасмыкну́ўся перасмыкну́ліся
ж. перасмыкну́лася
н. перасмыкну́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час перасмыкну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перасмыкну́цца сов., разг. передёрнуться, дёрнуться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасмыкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Зрабіць сутаргавы, нервовы рух; сутаргава перакрывіцца. Плечы ў маці перасмыкнуліся, як ад нечаканага дотыку халоднага. Шамякін. Перад вачыма дзяўчыны заскакалі нейкія кругі, твар яе балюча перасмыкнуўся. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

передёрнуться скрыві́цца, перасмыкну́цца, ску́рчыцца, скалану́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасмыка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да перасмыкнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасмы́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да перасмыкнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дёрнуться тузану́цца; скалану́цца; таргану́цца; рвану́цца; (подёрнуться) перасмыкну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасмы́кванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасмыкваць — перасмыкнуць і перасмыквацца — перасмыкнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)