перасло́йванне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
перасло́йванне |
| Р. |
перасло́йвання |
| Д. |
перасло́йванню |
| В. |
перасло́йванне |
| Т. |
перасло́йваннем |
| М. |
перасло́йванні |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
перасло́йванне ср. пересла́ивание
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перасло́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераслойваць — пераслаіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пересла́ивание перасло́йванне, -ння ср., перапласто́ўванне, -ння ср.; пераклада́нне, -ння ср., перакла́дванне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЛЁС (ням. Löss),
аднародная тонказярністая вапнавая горная парода светла-жоўтага ці палевага колеру. Складаецца з кварцу і сілікатаў (27—90%), гліназёму (да 20%), карбанатаў (больш за 6%). Пераважаюць (больш за 55%) часцінкі памерам 0,01—0,05 мм. Высокая порыстасць (да 50%). Залягае ў выглядзе покрываў на водападзелах і схілах (магутнасць ад некалькіх метраў да 100—200 м). Для Л. характэрна верт. слупкаватая адасобленасць, прасадачнасць, пераслойванне з пахаванымі глебамі, наяўнасць ракавін наземных малюскаў і вапнавых канкрэцый. Пры малой прыроднай вільготнасці Л. вельмі трывалы і здольны захоўваць устойлівыя верт. адхоны выш. 10 м і больш. Л. занальны, прымеркаваны да абласцей умеранага клімату, пашыраны ў стэпавых і паўпустынных раёнах. Л. з’яўляецца глебаўтваральнай пародай для чарназёмаў і каштанавых глеб. Існуе некалькі тэорый паходжання Л., найб. вядомыя эолавая і ледавіковая. Пашыраны ў Кітаі (напр., Лёсавае плато), Сярэдняй Азіі, Зах. Сібіры, Паўн. Каўказе, Украіне і інш. Гл. таксама Лёсападобныя пароды.
Я.І.Аношка.
т. 9, с. 231
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пересло́йка ж.
1. (действие) пераслае́нне, -ння ср., перапластава́нне, -ння ср.; пераклада́нне, -ння ср., перакла́дванне, -ння ср., перакла́дка, -кі ж.; неоконч. перасло́йванне, -ння ср., перапласто́ўванне, -ння ср.; пераклада́нне, -ння ср., перакла́дванне, -ння ср.;
2. геол., бот. перасло́йка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)