пераса́джваць гл. перасадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераса́джваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пераса́джваю пераса́джваем
2-я ас. пераса́джваеш пераса́джваеце
3-я ас. пераса́джвае пераса́джваюць
Прошлы час
м. пераса́джваў пераса́джвалі
ж. пераса́джвала
н. пераса́джвала
Загадны лад
2-я ас. пераса́джвай пераса́джвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пераса́джваючы

Крыніцы: dzsl2007, dzsl2013, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераса́джваць несов., в разн. знач. переса́живать; см. перасадзі́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасадзіць (у 1–5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераса́джваць

1. (каго-н.) msetzen vt;

2. с.-г. mpflanzen vt, verpflnzen vt; мед. verpflnzen vt, transplanteren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перасадзі́ць, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.

1. каго (што). Прымусіць перасесці, пасадзіць на іншае месца, прапанаваць абмяняцца месцамі.

П. вучня на першую парту. П. пасажыраў з аднаго аўтобуса ў другі.

2. што. Выкапаўшы (расліну), пасадзіць у іншым месцы.

П. кветкі.

3. што. Зрэзаўшы, або выразаўшы (частку косці, тканкі, орган), перанесці для прыжыўлення на іншым месцы або ў другім арганізме.

П. нырку.

4. што. Насадзіць, надзець на што-н. другое.

П. сякеру на другое тапарышча.

5. каго (што). Памагчы каму-н. пералезці цераз што-н.

П. дзіця цераз парог.

6. каго-што. Пасадзіць усё, многае або ўсіх, многіх.

За свой век ён многа дрэў перасадзіў.

Акупанты перасадзілі ў турмы нямала людзей.

|| незак. пераса́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—5 знач.).

|| наз. пераса́джванне, -я, н. (да 2 і 3 знач.) і пераса́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 1—4 знач.).

Зрабіць перасадку пасажыраў на другі самалёт.

Перасадка дрэў.

Перасадка скуры.

|| прым. пераса́дачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

П. матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераса́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перасаджваць — перасадзіць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераса́джвацца несов., возвр., страд. переса́живаться; см. перасе́сці I, пераса́джваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переса́живать несов.

1. в разн. знач. пераса́джваць;

переса́живать пассажи́ров в друго́й ваго́н пераса́джваць пасажы́раў у і́ншы ваго́н;

переса́живать я́блоню пераса́джваць я́блыню;

переса́живать ко́жу на друго́е ме́сто пераса́джваць ску́ру на друго́е ме́сца;

2. (надевать, насаживать на что-нибудь другое) перааса́джваць;

переса́живать топо́р перааса́джваць сякеру;

3. портн. перашыва́ць;

переса́живать пу́говицы перашыва́ць гу́зікі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераса́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перасесці (у 1, 2 знач.).

2. Зал. да перасаджваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)