пераро́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пераро́ўскі пераро́ўская пераро́ўскае пераро́ўскія
Р. пераро́ўскага пераро́ўскай
пераро́ўскае
пераро́ўскага пераро́ўскіх
Д. пераро́ўскаму пераро́ўскай пераро́ўскаму пераро́ўскім
В. пераро́ўскі (неадуш.)
пераро́ўскага (адуш.)
пераро́ўскую пераро́ўскае пераро́ўскія (неадуш.)
пераро́ўскіх (адуш.)
Т. пераро́ўскім пераро́ўскай
пераро́ўскаю
пераро́ўскім пераро́ўскімі
М. пераро́ўскім пераро́ўскай пераро́ўскім пераро́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГО́ЛАД (Дзмітрый Сцяпанавіч) (н. 17.9.1932, в. Перароўскі Млынок Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны-геабатанік. Д-р біял. н. (1995). Акад. Лясной акадэміі навук Украіны (1996). Скончыў Бел. тэхнал. ун-т (1957). З 1959 у Ін-це эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па геабат. картаграфаванні, фарміраванні аптымальнай сеткі ахоўных прыродных тэрыторый і аб’ектаў, тыпалагічным і эколагагеаграфічным аналізе размяшчэння, фарміравання і сучаснага стану расліннага покрыва Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.

Тв.:

Растительность Белоруссии, ее картографирование, охрана и использование. Мн., 1979 (разам з І.Д.Юркевічам, У.С.Адзярыхам);

Рекреационные ресурсы бассейна Нарочи и их использование. Мн., 1989 (разам з І.Д.Юркевічам, Я.Л.Красоўскім).

т. 5, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫ́ТКАВІЦКІ РАЁН,

на З Гомельскай вобл. Утвораны 17.7.1924 (у сучасных межах з 1962). Пл. 2,9 тыс. км2. Нас. 51,2 тыс. чал. (1997), гарадскога 41,5%. Сярэдняя шчыльнасць нас. 17,7 чал. на 1 км2. Цэнтр раёна — г. Жыткавічы; г.п. Тураў, 108 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 13 сельсаветаў: Азяранскі, Браніслаўскі, Верасніцкі, Дзякавіцкі, Ленінскі, Людзяневіцкі, Марохараўскі, Мілевіцкі, Перароўскі, Руднянскі, Рычоўскі, Чырвоненскі, Юркевіцкі.

Тэр. раёна ў межах Прыпяцкага Палесся. Паверхня нізінная, плоская, забалочаная, мае нахіл з Пн на Пд да даліны р. Прыпяць. Амаль уся тэр. на выш. 120—145 м. Найвыш. пункт 184,1 м (на У, ва ўрочышчы Бялёва каля в. Бялёў). Карысныя выкапні: буры вугаль, сапрапель, торф, пяскі, гліны, каалін, пясчана-жвіровыя сумесі, гаручыя сланцы, граніт, гнейсы акварцаваныя. Сярэдняя т-ра студз. -5,9, ліп. 18,4 °C. Ападкаў 584 мм за год. Вегетац. перыяд 197 сут. Гал. рэкі: Прыпяць з прытокамі Случ, Скрыпіца з Навуццю, Сцвіга, Свінавод. Азёры Чырвонае і Белае. Пераважаюць глебы поймавыя (26,7%), тарфянабалотныя (26%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (20,3%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (16,7%). Пад лесам 56,3% тэр. Найб. лясістасць на Пн, 3 і У; лясы хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя і дубовыя. Балоты займаюць 2,5% тэр. Найб. балотныя масівы Булеў Мох, Межч, Смалярня і інш. Пд раёна заняты Прыпяцкім нацыянальным паркам. Заказнікі: біялагічныя Жыткавіцкі, «Нізоўе Случы», Ленінскі паляўнічы. Помнік прыроды — Вятчынскае насаджэнне рададэндрану жоўтага (пантыйская азалія).

Агульная плошча с.-г. угоддзяў 69,6 тыс. га, з іх асушана 33,5 тыс. га. На 1.1.1997 у раёне 11 калгасаў, 6 саўгасаў, рыбныя гаспадаркі «Белае» і «Чырвоная зорка». Асн. галіна сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля.

Вырошчваюць збожжа і бульбу. Прадпрыемствы лясной (лясгас, Тураўскі леспрамгас), тарфяной (Жыткавіцкі торфабрыкетны завод), металаапр. (маторабуд. з-д, «Пратон»), харч. (цэх малочнай прадукцыі і кансервавы з-д у Тураве, масларобчы з-д, рыбазавод «Чырвонапалескі» ў в. Пухавічы), буд. прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Брэст—Гомель і аўтадарогі Брэст—Гомель, Мінск—Мікашэвічы, Жыткавічы—Столін. Суднаходства па р. Прыпяць. У раёне 20 сярэдніх, 16 базавых, 13 пачатковых школ, прафес.-тэхн. вучылішча, 31 дашкольная ўстанова, 67 клубаў, 61 б-ка, 4 бальніцы, 5 паліклінік, 35 фельч.-ак. пунктаў. Тураўскі краязнаўчы музей. Помнікі архітэктуры: Усясвяцкая царква (1810) і помнік Кірылу Тураўскаму (1993) у г.п. Тураў.

С.І.Сідор.

т. 6, с. 473

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)