пераро́бны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пераро́бны пераро́бная пераро́бнае пераро́бныя
Р. пераро́бнага пераро́бнай
пераро́бнае
пераро́бнага пераро́бных
Д. пераро́бнаму пераро́бнай пераро́бнаму пераро́бным
В. пераро́бны (неадуш.)
пераро́бнага (адуш.)
пераро́бную пераро́бнае пераро́бныя (неадуш.)
пераро́бных (адуш.)
Т. пераро́бным пераро́бнай
пераро́бнаю
пераро́бным пераро́бнымі
М. пераро́бным пераро́бнай пераро́бным пераро́бных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пераро́бны тех. переде́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераро́бны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які перароблівае што‑н. Пераробны завод чорнай металургіі. // Які ідзе ў пераробку. Пераробны чыгун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переде́льный техн. пераро́бны;

переде́льный чугу́н пераро́бны чыгу́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДО́МЕННЫ ПРАЦЭ́С,

выплаўка ў доменнай печы чыгуну з жалезарудных матэрыялаў.

У працэсе плаўкі зыходная сумесь — шыхта (жал. руда, агламерат або акатышы, флюсы і паліва — кокс) рухаецца зверху ўніз насустрач гарачым газам, што ўтвараюцца ў горне печы. Пры ўзаемадзеянні гэтых патокаў аксіды жалеза, якія ёсць у рудзе, узнаўляюцца вугляродам і аксідам вугляроду, што ўтвараюцца пры гарэнні коксу. Атрыманае жалеза пры ўзаемадзеянні з коксам насычаецца вугляродам, у выніку атрымліваецца чыгун (сцякае ў горан печы). Расплаўленая пустая парода руды, попел коксу і флюсы ўтвараюць шлак, што ўсплывае над вадкім чыгуном. Праз асобныя ляткі чыгун і шлак перыядычна выпускаюцца. Атрыманы доменны чыгун бывае ліцейны (адрозніваецца высокай цякучасцю, выкарыстоўваецца ў вытв-сці коўкага, высокатрывалага і шэрага чыгуну, для вырабу фасонных дэталей), пераробны (перарабляецца ў сталь, бывае мартэнаўскі, тамасаўскі, бесемераўскі) і спецыяльны. Доменны газ, які ўтвараецца ў Д.п., — пераважна прадукт няпоўнага згарання вугляроду; служыць палівам у паветранагравальніках, коксавых і мартэнаўскіх печах і інш.

т. 6, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)