перарабі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перараблю́ся пераро́бімся
2-я ас. пераро́бішся пераро́біцеся
3-я ас. пераро́біцца пераро́бяцца
Прошлы час
м. перарабі́ўся перарабі́ліся
ж. перарабі́лася
н. перарабі́лася
Загадны лад
2-я ас. перарабі́ся перарабі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час перарабі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перарабі́цца сов., разг.

1. переде́латься;

2. перерабо́таться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перарабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.

Разм.

1. Стаць іншым, змяніцца; перайначыцца. Чалавеку цяжка перарабіцца адразу. Чорны. Мароз неяк абмяк, голас з цвёрдага, густога баска ў млявы тэнар перарабіўся. Лобан.

2. Ператаміцца ў працэсе працы; перапрацавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переде́латься разг. перарабі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перарабля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да перарабіцца.

2. Зал. да перарабляць (гл. перарабіць у 1, 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перерабо́таться

1. перапрацава́цца;

2. ператраві́цца;

3. перапрацава́цца, перарабі́цца; см. перераба́тываться 1—3;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замяні́цца, ‑мянюся, ‑менішся, ‑меніцца; зак.

1. З’явіцца на змену адно другому. Старое замянілася новым.

2. чым. Разм. Памяняцца чым‑н. з кім‑н. Замяніліся шапкамі.

3. у што. Разм. Ператварыцца, перарабіцца ў што‑н. [Незнаёмы:] Трэба ісці не азірацца, — бо хто азірнецца — у слуп спячы заменіцца, якога і перуны пасля з месца не зрушаць. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аслабець, саслабець, аслабнуць, саслабнуць, абяссілець, знясілець, знясіліцца, занядужаць, абнядужаць, знядужыцца, змагчыся, занемагчы, знемагчы, абнемагчы, абнемагчыся, знемагчыся, акволець, стаміцца, утаміцца, прытаміцца, затаміцца, натаміцца, змарыцца, замарыцца, задыхацца, зверадзіцца, уверадзіцца, пераверадзіцца, змардавацца, спрацавацца, нарабіцца, перарабіцца, запарыцца, падарвацца, надарвацца, надламацца, падкасіцца, нацягацца, знябыцца, здарожыцца, прыстаць, прытупацца, прыбіцца, зацягацца, здацца, здаць, дацца, знібыткавацца, страціць сілы □ выбіцца з сілы, выбіцца з сіл, збіцца з ног, зваліцца з ног, не чуць рук

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)