ПЕРАПІСНЫ́Я КНІ́ГІ,

1) зводныя дакументы пра колькасць насельніцтва Рас. дзяржавы ў сярэдзіне 17—1-й пал. 18 ст. З’явіліся ў сувязі з заменай пасошнага падаткаабкладання падворным. У сярэдзіне 17 — пач. 18 ст. падворныя П.к. складаліся пры правядзенні як усеагульных перапісаў цяглага (абкладзенага падаткамі) насельніцтва (1646—48, 1676—78, 1710 і 1716), так і перапісаў насельніцтва асобных раёнаў або катэгорый. П.к. 1720-х і 1740-х г. адлюстроўвалі вынікі падушнага перапісу (гл. Падушны падатак).

2) У канцы 16 — пач. 17 ст. назва «апісных кніг» (апісанні гарадоў, сёл, манастыроў) і «глядзенных кніг» (звесткі пра месцазнаходжанне населеных пунктаў, адлегласці і дарогі паміж імі) Рас. дзяржавы.

т. 12, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перапісны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перапісны́ перапісна́я перапісно́е перапісны́я
Р. перапісно́га перапісно́й
перапісно́е
перапісно́га перапісны́х
Д. перапісно́му перапісно́й перапісно́му перапісны́м
В. перапісны́ (неадуш.)
перапісно́га (адуш.)
перапісну́ю перапісно́е перапісны́я (неадуш.)
перапісны́х (адуш.)
Т. перапісны́м перапісно́й
перапісно́ю
перапісны́м перапісны́мі
М. перапісны́м перапісно́й перапісны́м перапісны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перапісны́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для перадку. Перапісныя лісты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)