перапі́сванне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
перапі́сванне |
перапі́сванні |
| Р. |
перапі́свання |
перапі́сванняў |
| Д. |
перапі́сванню |
перапі́сванням |
| В. |
перапі́сванне |
перапі́сванні |
| Т. |
перапі́сваннем |
перапі́сваннямі |
| М. |
перапі́сванні |
перапі́сваннях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
перапі́сванне ср. перепи́сывание; см. перапі́сваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перапі́сванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапісваць — перапісаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
Пісаць адзін аднаму пісьмы.
П. са знаёмым.
|| наз. перапі́сванне, -я, н. і перапі́ска, -і, ДМ перапі́сцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перапіса́ць, -ішу́, -і́шаш, -і́ша; -ішы́; -і́саны; зак.
1. што. Напісаць нанава, скапіраваць.
П. апавяданне.
2. каго-што. Скласці спіс, рэестр каго-, чаго-н.
П. абсталяванне лабараторыі.
|| незак. перапі́сваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перапі́сванне, -я, н. і перапі́ска, -і, ДМ перапісцы, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перепи́сывание
1. перапі́сванне, -ння ср.; перамалёўванне, -ння ср.;
2. запі́сванне, -ння ср., упі́сванне, -ння ср., перапі́сванне, -ння ср.;
3. перапі́сванне, -ння ср., запі́сванне, -ння ср.;
4. уст. перапі́сванне, -ння ср.;
5. разг. перапі́сванне, -ння ср.; см. перепи́сывать;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
przepisywanie
н. перапісванне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ТРАНСКРЫ́ПЦЫЯ (ад лац. transcriptio перапісванне) у генетыцы, біясінтэз малекул рыбануклеінавай кіслаты (РНК) на адпаведных участках дэзоксірыбануклеінавай кіслаты (ДНК); першы этап рэалізацыі генет. інфармацыі ў жывых клетках. Фермент ДНК залежная РНК-полімераза далучаецца да знака пачатку Т. (участак ДНК), расплятае падвойную спіраль ДНК і капіруе адзін з яе ланцугоў. Рухаючыся ўздоўж ДНК, фермент паслядоўна далучае манамерныя звёны (нуклеатыды) да РНК, што ўтвараецца, у адпаведнасці з прынцыпам камплементарнасці. Па меры руху РНК-полімеразы ланцуг РНК адыходзіць ад матрыцы і падвойная спіраль ДНК ззаду фермента ўзнаўляецца. Калі РНК-полімераза даходзіць да канца ўчастка, што капіруецца, РНК аддзяляецца ад матрыцы. Колькасць копій розных участкаў ДНК мяняецца ў ходзе развіцця арганізма. У пухлінародных вірусаў магчымы перанос інфармацыі з РНК на ДНК (адваротная Т.) з дапамогай ферменту адваротнай транскрыптазы (рэвертазы).
Р.Г.Заяц.
т. 15, с. 506
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перепи́ска ж.
1. (действие) перапі́ска, -кі ж., перапі́сванне, -ння ср.; перамалёўванне, -ння ср.; см. перепи́сывать 1;
2. (с кем-л.) перапі́ска, -кі ж.;
3. (собрание писем) перапі́ска, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
транскры́пцыя
(лац. transcriptio = перапісванне)
1) дакладная перадача на пісьме ўсіх асаблівасцей жывой гаворкі літарамі алфавіта і некаторымі спецыяльнымі знакамі;
2) муз. пералажэнне музычнага твора, напісанага для аднаго музычнага інструмента або голасу, для выканання другім інструментам або голасам.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)