перапыне́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. перапыне́нне
Р. перапыне́ння
Д. перапыне́нню
В. перапыне́нне
Т. перапыне́ннем
М. перапыне́нні

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ІНТЭРПЕЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. interpellatio перапыненне прамовы, скарга),

своеасаблівы від запытання члена парламента да ўрада пра яго агульную паліт. лінію ці дзеянні асобных міністраў. Ад звычайных запытанняў адрозніваецца тым, што патрабуе адказу асобы, да якой звернута, у вызначаны тэрмін, абмеркавання і прыняцця парламентам рэзалюцыі. Напр., у 1922—30 правам унясення І. шырока карысталіся дэпутаты пасольскіх клубаў Беларускай сялянска-рабочай грамады і «Змагання».

Літ.:

Інтэрпеляцыі беларускіх паслоў у польскі сойм 1922—1926 гг. Мн., 1927.

І.​П.​Хаўратовіч.

т. 7, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перапы́нак м.

1. (у школе, абедзенны) Páuse f -, -n;

2. (перапыненне) Unterbréchung f -, -en;

без перапы́нку páusenlos, ununterbróchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інтэрпеля́цыя

(лац. interpellatio = перапыненне прамовы)

спецыяльны запыт дэпутата парламента да ўрада пра яго дзеянні або дзеянні асобных міністраў, па якім пасля спрэчак прымаецца рашэнне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прегражде́ние ср.

1. (действие) перагаро́джванне, -ння ср.; заступле́нне, -ння ср.; перапыне́нне, -ння ср.; забаро́на, -ны ж.;

2. (преграда) уст. перашко́да, -ды ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)