перапрэ́лы, -ая, -ае.
1. Сапрэлы поўнасцю.
Перапрэлае лісце.
2. Сапсаваны ад прэння.
Перапрэлая скура.
|| наз. перапрэ́ласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перапрэ́лы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
перапрэ́лы |
перапрэ́лая |
перапрэ́лае |
перапрэ́лыя |
| Р. |
перапрэ́лага |
перапрэ́лай перапрэ́лае |
перапрэ́лага |
перапрэ́лых |
| Д. |
перапрэ́ламу |
перапрэ́лай |
перапрэ́ламу |
перапрэ́лым |
| В. |
перапрэ́лы (неадуш.) перапрэ́лага (адуш.) |
перапрэ́лую |
перапрэ́лае |
перапрэ́лыя (неадуш.) перапрэ́лых (адуш.) |
| Т. |
перапрэ́лым |
перапрэ́лай перапрэ́лаю |
перапрэ́лым |
перапрэ́лымі |
| М. |
перапрэ́лым |
перапрэ́лай |
перапрэ́лым |
перапрэ́лых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
перапрэ́лы перепре́вший, перепре́лый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перапрэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Сапрэлы поўнасцю, цалкам; перагнілы. У лесе было зацішна. Пахла вільгаццю, мохам, перапрэлай ігліцай. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перепре́лый разг. перапрэ́лы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гнілы, трухлявы, трухлы, збуцвелы, патлелы, прэлы, сапрэлы, перапрэлы
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
АРГАНІ́ЧНЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,
угнаенні, у якіх ёсць пажыўныя для раслін хім. элементы пераважна ў форме арган. злучэнняў расліннага ці жывёльнага паходжання. Да арганічных угнаенняў адносяцца гной, гнойная жыжка і птушыны памёт, таксама кампосты (сумесі на аснове гною з торфам, фасфатнай мукой), торф, глей (сапрапель), зялёныя ўгнаенні, сцёкавыя воды і інш. адходы прам-сці і камунальнай гаспадаркі. Забяспечваюць расліны азотам, фосфарам, каліем, неабходнымі мікраэлементамі, паляпшаюць фіз. і фіз.-хім. ўласцівасці глебы, яе водны і паветраны рэжым, змяншаюць шкоднае ўздзеянне кіслотнасці на расліны, актывуюць жыццядзейнасць азотфіксавальных бактэрый. Перапрэлы гной (пры вільготнасці 75%) мае (у %): азоту (N) 0,5, фосфару (P2O5) 0,25, калію (K2O) 0,6, кальцыю (CaO) 0,7; курыны памёт (пры вільготнасці 56%) 2,2; 1,8; 1,1; 2,4 адпаведна. Калій і натрый у арганічных угнаеннях больш засваяльныя, чым у мінеральных угнаеннях. Праз арганічныя ўгнаенні ажыццяўляецца кругаварот пажыўных рэчываў: глеба — расліны — жывёла — расліны — глеба.
т. 1, с. 468
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)