перапра́вачна-дэса́нтны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
перапра́вачна-дэса́нтны |
перапра́вачна-дэса́нтная |
перапра́вачна-дэса́нтнае |
перапра́вачна-дэса́нтныя |
| Р. |
перапра́вачна-дэса́нтнага |
перапра́вачна-дэса́нтнай перапра́вачна-дэса́нтнае |
перапра́вачна-дэса́нтнага |
перапра́вачна-дэса́нтных |
| Д. |
перапра́вачна-дэса́нтнаму |
перапра́вачна-дэса́нтнай |
перапра́вачна-дэса́нтнаму |
перапра́вачна-дэса́нтным |
| В. |
перапра́вачна-дэса́нтны (неадуш.) перапра́вачна-дэса́нтнага (адуш.) |
перапра́вачна-дэса́нтную |
перапра́вачна-дэса́нтнае |
перапра́вачна-дэса́нтныя (неадуш.) перапра́вачна-дэса́нтных (адуш.) |
| Т. |
перапра́вачна-дэса́нтным |
перапра́вачна-дэса́нтнай перапра́вачна-дэса́нтнаю |
перапра́вачна-дэса́нтным |
перапра́вачна-дэса́нтнымі |
| М. |
перапра́вачна-дэса́нтным |
перапра́вачна-дэса́нтнай |
перапра́вачна-дэса́нтным |
перапра́вачна-дэса́нтных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ПЕРАПРА́ВАЧНЫЯ СРО́ДКІ,
сродкі, якія выкарыстоўваюцца для пераправы войск і баявой тэхнікі пры пераадоленні водных перашкод. Бываюць табельныя (штатныя), індывідуальныя, мясц. і падручныя. Да табельных адносяцца пантонныя паркі, пераправачна-дэсантныя сродкі, мостаўкладчыкі, механізаваныя масты, разборныя метал. масты (гл. Мост ваенны), танкавыя плаўсродкі, дэсантныя лодкі і інш. Індывідуальныя П.с. — плавальныя касцюмы і выратавальныя камізэлькі. Выкарыстоўваюць таксама П.с. мясц. (судны, баржы, катэры, лодкі, паромы і інш.) і падручныя (бочкі, бітоны, бярвёны і інш.).
т. 12, с. 286
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНЖЫНЕ́РНЫЯ ВО́ЙСКІ,
спецыяльныя войскі, прызначаныя для інж. забеспячэння мотастралк., танк. і інш. войск пры вядзенні імі баявых дзеянняў. Ёсць у арміях большасці дзяржаў. Упершыню створаны ў Францыі ў 17 ст., у Расіі — у пач. 18 ст. У СССР створаны ў ходзе арганізацыі Чырв. Арміі. У Вял. Айч. вайну рабілі загароды на шляхах наступлення праціўніка, наладжвалі абарончыя рубяжы. Пры наступленні вялі інж. разведку, рабілі праходы ў загародах праціўніка, забяспечвалі фарсіраванне водных рубяжоў, замацаванне захопленых рубяжоў і інш. І.в. сучасных армій складаюцца са злучэнняў, часцей і падраздзяленняў рознага прызначэння: інж.-сапёрных, штурмавых, загараджальных і разгараджальных, інж.-дарожных, мостабуд., пантонна-маставых, пераправачна-дэсантных (амфібійных), пазіцыйных, маскіровачных, палявога водазабеспячэння, інж.-буд. і інш. У арміях некат. дзяржаў ёсць інж. часці для выкарыстання ядз. мін (фугасаў). Арганізацыйна І.в. ўваходзяць у склад аб’яднанняў, злучэнняў і часцей відаў узбр. сіл і рэзерву Гал. (Вярх.) камандавання.
т. 7, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)