пераплётна-брашурава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пераплётна-брашурава́льны пераплётна-брашурава́льная пераплётна-брашурава́льнае пераплётна-брашурава́льныя
Р. пераплётна-брашурава́льнага пераплётна-брашурава́льнай
пераплётна-брашурава́льнае
пераплётна-брашурава́льнага пераплётна-брашурава́льных
Д. пераплётна-брашурава́льнаму пераплётна-брашурава́льнай пераплётна-брашурава́льнаму пераплётна-брашурава́льным
В. пераплётна-брашурава́льны (неадуш.)
пераплётна-брашурава́льнага (адуш.)
пераплётна-брашурава́льную пераплётна-брашурава́льнае пераплётна-брашурава́льныя (неадуш.)
пераплётна-брашурава́льных (адуш.)
Т. пераплётна-брашурава́льным пераплётна-брашурава́льнай
пераплётна-брашурава́льнаю
пераплётна-брашурава́льным пераплётна-брашурава́льнымі
М. пераплётна-брашурава́льным пераплётна-брашурава́льнай пераплётна-брашурава́льным пераплётна-брашурава́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пераплётна-брашуро́вачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пераплётна-брашуро́вачны пераплётна-брашуро́вачная пераплётна-брашуро́вачнае пераплётна-брашуро́вачныя
Р. пераплётна-брашуро́вачнага пераплётна-брашуро́вачнай
пераплётна-брашуро́вачнае
пераплётна-брашуро́вачнага пераплётна-брашуро́вачных
Д. пераплётна-брашуро́вачнаму пераплётна-брашуро́вачнай пераплётна-брашуро́вачнаму пераплётна-брашуро́вачным
В. пераплётна-брашуро́вачны (неадуш.) пераплётна-брашуро́вачную пераплётна-брашуро́вачнае пераплётна-брашуро́вачныя (неадуш.)
Т. пераплётна-брашуро́вачным пераплётна-брашуро́вачнай
пераплётна-брашуро́вачнаю
пераплётна-брашуро́вачным пераплётна-брашуро́вачнымі
М. пераплётна-брашуро́вачным пераплётна-брашуро́вачнай пераплётна-брашуро́вачным пераплётна-брашуро́вачных

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пераплётна-брашуро́вачны переплётно-брошюро́вочный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переплётно-брошюро́вочный пераплётна-брашуро́вачны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАРТАДРУКАВА́ННЕ,

комплекс тэхнал. працэсаў па стварэнні картаграфічнай прадукцыі. Уключае работы; рэдакцыйна-падрыхтоўчыя, картаскладальныя, падрыхтоўкі карты да друку, картавыдавецкія.

Рэдакцыйна-падрыхтоўчыя работы — гэта збор, сістэматызацыя і навук. абагульненне картаграфічных матэрыялаў, выбар маштабу і картаграфічных праекцый, пабудова макета кампаноўкі, вызначэнне спосабаў адлюстравання і ўмоўных адзнак, стварэнне ўзору фарбавага афармлення, пабудова картаграфічнай (пры неабходнасці каардынатнай) сеткі, нанясенне пунктаў дзярж. геадэзічнай сеткі і інш. Картаскладальныя работы — графічная пабудова арыгінала карты і перанос картаграфічнага відарыса з зыходных матэрыялаў на падрыхтаваную аснову. Перанос ажыццяўляюць спосабамі камп’ютэрнага картаграфавання ці традыцыйнымі: оптыка-механічным пры дапамозе фотарэпрадуцыравання, фотатрансфармавання; праектыўным — праз эпідыяскоп або аптычныя рысавальныя прылады; графамеханічным з выкарыстаннем пантографа, перспектографа і інш. Пры камп’ютэрным картаграфаванні выкарыстоўваюць спец. графічныя сістэмы на базе персанальных камп’ютэраў з адпаведным праграмным забеспячэннем (фотаграмметрычныя, картаграфічныя, графічныя і тэкставыя праграмы). Адначасова з графічнай пабудовай зместу карты робяць фарбавае афармленне і наносяць подпісы назваў. Падрыхтоўка да друку ўключае выраб штрыхавых выдавецкіх арыгіналаў гравіраваннем на пласцінах мех., хім., тэрмаэл. лазерным спосабамі або вычэрчваннем на пластычнай ці папяровай аснове. У выніку гравіравання атрымліваюць арыгінал з негатыўным відарысам элементаў. Фарбавы арыгінал і макеты (неабходныя пры стварэнні дыяпазітываў фонавых элементаў карты) робяць акварэльнымі фарбамі ад рукі. Картавыдавецкія працэсы ўключаюць рэпрадукцыйныя, рэтушорныя, святлокапіравальныя, друкарскія і пераплётна-брашуровачныя работы. Пры камп’ютэрнай тэхналогіі колерадзяленне і фотавывад дыяпазітываў карты ажыццяўляюць на электронным фотанаборным аўтамаце, дзе атрымліваюць фотаформы штрыхавога і растравага тонавага відарыса на фотаадчувальным матэрыяле (плёнцы, паперы) пры экспаніраванні яго лазерным промнем. Пры традыцыйнай тэхналогіі выкарыстоўваюцца чорна-белыя штрыхавыя, паўтонавыя, фонавыя і каляровыя арыгіналы на маладэфармавальнай арміраванай аснове. Вычарчаныя на ватмане арыгіналы фатаграфуюць і з негатываў робяць столькі дыяпазітываў, колькі на карце выкарыстана фарбаў; паўтонавыя арыгіналы рэпрадуцыруюць з дапамогай праекцыйных або кантактных растраў; фонавыя вырабляюцца ўручную або метадам здымнага слоя з выкарыстаннем залівак або сетак, каляровыя ўзнаўляюцца электроннымі сканіруючымі прыладамі або рэпрадуцыруюцца з дапамогай святлафільтраў і колеракарэкціруючых аптычных прыстасаванняў. Са створаных дыяпазітываў на фотапалімерных алюмініевых пласцінах пазітыўным кантактным святлокапіраваннем атрымліваюць друкарскія формы плоскага (афсетнага) друку. Тыраж друкуецца на ратацыйных ліставых друкарскіх машынах (у асн. 2- і 4-фарбавых).

На Беларусі К. на прамысл. узроўні вядзецца з 1939 на Мінскай картаграфічнай ф-цы (цяпер дзярж. прадпрыемства «Мінская друкарская фабрыка»), з 1947 таксама на Бел. картографа-геадэзічным прадпрыемстве (цяпер Бел. картаграфічнае аб’яднанне «Белгеадэзія»). З 1990-х г. існуюць і прыватныя картаграфічныя выд-вы і прадпрыемствы («Трывіум», «Арты-фекс», «Квадрограф», «Еўраферлаг»), якія шырока выкарыстоўваюць камп’ютэрнае абсталяванне і высокія сучасныя тэхналогіі. Гл. таксама Геаграфічныя карты, Картаграфія.

Літ.:

Билич Ю.С., Васмут А.С. Проектирование и составление карт. М., 1984;

Справочник по картографии. М., 1988;

Издание карт [Справ.]. М., 1995.

В.​М.​Пейхвасер.

т. 8, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)