перапе́ў, -пе́ву, мн. -пе́вы, -пе́ваў, м.

1. Паслядоўнае чаргаванне напеўных гукаў.

Птушыны п.

2. перан. Паўтарэнне вядомага, раней сказанага.

Перапевы старых ісцін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапе́ў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перапе́ў перапе́вы
Р. перапе́ву перапе́ваў
Д. перапе́ву перапе́вам
В. перапе́ў перапе́вы
Т. перапе́вам перапе́вамі
М. перапе́ве перапе́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перапе́ў, -пе́ву м., прям., перен. перепе́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапе́ў, ‑певу, м.

1. Паслядоўнае чаргаванне напеўных гукаў. Птушыны перапеў. □ Прынясі мне вечарынай Перапеў крыніцы, Падары ты мне ўсмешку, Што ярчэй зарніцы. Русак.

2. перан. Паўтарэнне вядомага, раней сказанага. Перапевы старых ісцін. // Адлюстраванне чаго‑н. у форме напеўных гукаў. Зыкі зурновыя — зыкі мае вы, — майго сэрца званы, Вы — маіх думак і мар перапевы... Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапе́ў м. das nchmalige Sngen;

гэ́та ўсё стары́я перапе́вы (das ist) mmer das lte Lied [die lte Lier]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паліно́дыя

(гр. palinodia = перапеў)

пакаянны верш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перапе́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перапяю́ перапяё́м
2-я ас. перапяе́ш перапеяце́
3-я ас. перапяе́ перапяю́ць
Прошлы час
м. перапе́ў перапе́лі
ж. перапе́ла
н. перапе́ла
Загадны лад
2-я ас. перапе́й перапе́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перапе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перепе́в прям., перен. перапе́ў, -пе́ву м.;

перепе́вы птиц перапе́вы пту́шак;

перепе́вы ста́рого перапе́вы старо́га;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАЛІНО́ДЫЯ (ад грэч. palinōdia перапеў),

твор вершаванай формы, у якім аўтар адракаўся ад таго, што было ім напісана ў папярэднім творы. У старажытнасці асаблівай папулярнасцю карысталіся П. стараж.-грэч. паэта Стэсіхора. Пазней П. называлі ўсякае адрачэнне. На Беларусі гэты від творчасці быў пашыраны ў 1-й пал. 17 ст. ў перыяд росквіту палемічнай літаратуры. Адна з першых П. належыць М.​Сматрыцкаму, напісаная ў 1610-я г. супраць свайго ж твора «Трэнас» (не захавалася). У далейшым пад П. разумелі твор, напісаны супраць пэўнага твора процілеглага паліт. ці рэліг. зместу. Найб. значны такі твор — «Палінодыя...» З.​Капысценскага (1621—22), накіраваны супраць кнігі уніяцкага апалагета Л.​Крэўзы «Абарона уніі» (1617).

У.​Г.​Кароткі.

т. 12, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)