перапаўзці́, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; -по́ўз, -паўзла́, -ло́; -паўзі́; зак.

1. што і цераз што. Перамясціцца паўзком цераз якую-н. прастору.

П. дарогу або цераз дарогу.

2. Прапаўзці з аднаго месца ў другое.

П. ва ўкрыцце.

|| незак. перапаўза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапаўзці́

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перапаўзу́ перапаўзё́м
2-я ас. перапаўзе́ш перапаўзяце́
3-я ас. перапаўзе́ перапаўзу́ць
Прошлы час
м. перапо́ўз перапаўзлі́
ж. перапаўзла́
н. перапаўзло́
Загадны лад
2-я ас. перапаўзі́ перапаўзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перапо́ўзшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перапаўзці́ сов. переползти́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. перапоўз, ‑паўзла, ‑паўзло; заг. перапаўзі; зак., што, цераз што і без дап.

1. Перамясціцца паўзком цераз што‑н., на другі бок чаго‑н., з аднаго месца на другое. Перапаўзці дарогу. Перапаўзці цераз насып. Перапаўзці ў іншае месца. □ Недалёка між елак [Мікола і Таня] заўважылі маленькую палянку. Цішком перапаўзлі туды. Новікаў.

2. перан. Разм. Павольна, з цяжкасцю перайсці, перабрацца цераз што‑н., на другі бок чаго‑н., з аднаго месца на другое. Танкі перапаўзлі цераз акопы. □ Сонца, якое так нядаўна .. села амаль на паўночным захадзе, перапаўзло, хаваючыся за далягляд, на паўночны ўсход. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапаўзці́ (hinǘber)krechen* vi (s) (цераз што-н. über A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

переползти́ сов. перапаўзці́, мног. паперапаўза́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапаўза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапаўзці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапаўза́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапаўзаць — перапаўзці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паперапаўза́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак., што, цераз што і без дап.

Перапаўзці — пра ўсіх, многіх.

Вусені паперапаўзалі з дрэў на сцяну.

Па-пластунску п. дарогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перапоўзіны ’ўваходзіны ў новую хату’ (глыб., ЛА, 3). Утворана ад перапаўзці (гл.) з суф. ‑ін‑ы, як і іншыя падобныя назвы: уваходзіны, улазіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)