перапаўза́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перапаўза́ю перапаўза́ем
2-я ас. перапаўза́еш перапаўза́еце
3-я ас. перапаўза́е перапаўза́юць
Прошлы час
м. перапаўза́ў перапаўза́лі
ж. перапаўза́ла
н. перапаўза́ла
Загадны лад
2-я ас. перапаўза́й перапаўза́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перапаўза́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перапаўза́ць несов. переполза́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапаўза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапаўзці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапаўзці́, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; -по́ўз, -паўзла́, -ло́; -паўзі́; зак.

1. што і цераз што. Перамясціцца паўзком цераз якую-н. прастору.

П. дарогу або цераз дарогу.

2. Прапаўзці з аднаго месца ў другое.

П. ва ўкрыцце.

|| незак. перапаўза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапо́ўзваць несов., см. перапаўза́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переполза́ть несов. перапаўза́ць, перапо́ўзваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перепа́лзывать несов., разг. перапаўза́ць, перапо́ўзваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапаўза́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапаўзаць — перапаўзці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перашко́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Тое, што перагароджвае шлях, перапыняе, затрымлівае рух. Прыродныя перашкоды. □ Бліснула сталь, і калючая перашкода была прарвана. Самуйлёнак. Тваім цудоўным песням-гукам Ні перашкод няма, ні меж. Астрэйка. // пераважна мн. (перашко́ды, ‑код). Роў, узвышэнне або іншая загарода, прызначаная для пераадольвання ў мэтах ваенна-спартыўнай падрыхтоўкі. Браць перашкоды. Бег з перашкодамі. □ Партызаны займаліся ў глыбіні лесу звычайнай салдацкай справай: вучыліся перабягаць пад агнём, перапаўзаць, акопвацца, пералазіць праз розныя перашкоды, кідаць гранаты. Шамякін.

2. перан. Тое, што перапыняе якое‑н. дзеянне, затрымлівае ажыццяўленне чаго‑н.; цяжкасць. Бюракратычныя перашкоды. □ На жыццёвым шляху ў.. [каменданта] не было ніякіх перашкод. Шамякін. На радасць хлапчуком, маці .. дома не было, і яны сабраліся ў дарогу без перашкод. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)