перапалі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перапалю́ перапа́лім
2-я ас. перапа́ліш перапа́ліце
3-я ас. перапа́ліць перапа́ляць
Прошлы час
м. перапалі́ў перапалі́лі
ж. перапалі́ла
н. перапалі́ла
Загадны лад
2-я ас. перапалі́ перапалі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перапалі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

перапалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак., што.

1. Празмерным абпальваннем, награваннем, сапсаваць.

П. цэглу.

2. Раздзяліць на часткі ўздзеяннем агню, едкім рэчывам.

П. вяроўку.

3. Спаліць усё, многае.

П. усе дровы.

4. Расходаваць звыш меры (паліва, гаручае).

П. бензін.

5. Перапрацаваць з дапамогай агню, падвергнуць тэрмічнай апрацоўцы (спец.).

П. руду.

|| незак. перапа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перапа́льванне, -я, н. і перапа́л, -у, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапалі́ць сов., в разн. знач. переже́чь;

п. вяро́ўку — переже́чь верёвку;

п. электры́чную ля́мпачку — переже́чь электри́ческую ла́мпочку;

п. ко́фе — переже́чь ко́фе;

п. усе́ дро́вы — переже́чь все дрова́;

п. дрэ́ва на ву́галь — переже́чь де́рево на у́голь;

п. бензі́н — переже́чь бензи́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак., што.

1. Раздзяліць што‑н. напалам, на часткі агнём, едкім рэчывам. Перапаліць вяроўку. Перапаліць дроцік.

2. Сапсаваць празмерным абпальваннем, награваннем. Перапаліць цэглу. Перапаліць каву. // Пашкодзіць перагрузкай або кароткім замыканнем (пра электрычныя прыборы). Перапаліць электрычную лямпачку.

3. Спаліць усё, многае. Перапаліць усе дровы. □ [Палашка:] — Учора, што вы думаеце, надумаўся [дзед Аўсей] аладкі пячы: колькі мукі перапсаваў, сала перапаліў... Лынькоў.

4. і чаго. Расходаваць вельмі многа або больш, чым трэба (паліва, гаручага). Не так гэта лёгка — з дня на дзень сляпіцца над чужым шытвом (о, гэты страх ускраіннай краўчыхі, што дзяўчаты-памочніцы перапаляць газы!). Мехаў.

5. Спец. Перапрацаваць што‑н. з дапамогай агню; падвергнуць тэрмічнай апрацоўцы. Перапаліць руду. Перапаліць вапняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапалі́ць drchbrennen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паперапа́льваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Перапаліць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

переже́чь сов., в разн. знач. перапалі́ць, мног. паперапа́льваць;

переже́чь кирпи́ч перапалі́ць цэ́глу;

переже́чь электри́ческую ла́мпочку перапалі́ць электры́чную ля́мпачку;

переже́чь все дрова́ перапалі́ць (паперапа́льваць) усе́ дро́вы;

переже́чь де́рево на у́голь перапалі́ць дрэ́ва на ву́галь;

переже́чь про́волоку кислото́й перапалі́ць дрот кіслато́й;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перепали́ть сов., разг. (спалить, сжечь всё, многое) перапалі́ць;

перепали́ть все дрова́ перапалі́ць усе́ дро́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паперапа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перапаліць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)