пераня́ць, перайму́, пяро́ймеш, пяро́йме; пяро́ймем, пяро́ймеце, пяро́ймуць; пераня́ў, -няла́, -ло́; пераймі́; пераня́ты; зак.

1. што. Запазычыць, унаследаваць, зрабіць прывычным для сябе.

П. вопыт.

П. дурныя звычкі.

2. каго-што. Перахапіць, перагарадзіць шлях каму-, чаму-н.

П. статак.

|| незак. перайма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перайма́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераня́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перайму́ пяро́ймем
2-я ас. пяро́ймеш пяро́ймеце
3-я ас. пяро́йме пяро́ймуць
Прошлы час
м. пераня́ў перанялі́
ж. пераняла́
н. пераняло́
Загадны лад
2-я ас. пераймі́ пераймі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пераня́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пераня́ць (каго, што) сов.

1. переня́ть, останови́ть;

п. ста́так — переня́ть (останови́ть) ста́до;

п. ваду́ плаці́най — переня́ть во́ду плоти́ной;

2. (из рук в руки) переня́ть, перехвати́ть;

3. переня́ть, перехвати́ть;

п. ганца́ — переня́ть (перехвати́ть) гонца́;

4. переня́ть, после́довать (нему);

п. во́пыт — переня́ть о́пыт;

п. яго́ пры́клад — после́довать его́ приме́ру;

5. усво́ить;

п. мело́дыю — усво́ить мело́дию;

п. но́выя звы́чаі — усво́ить но́вые обы́чаи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераня́ць, перайму, пяроймеш, пяройме; пр. пераняў, ‑няла, ‑ло; заг. пераймі; зак.

1. каго-што. Рухаючыся насустрач, наперарэз, спыніць, затрымаць каго‑, што‑н. Пераняць ганца. Пераняць статак. □ Косцік кінуўся насустрач Ніне, пераняў яе, пасадзіў і прыгразіў пальцам, каб сядзела на месцы. Пальчэўскі. Багдан з сынам пайшлі ў хату, а Нічыпар падаўся да варот, каб пераняць курыцу. Кулакоўскі. Іх [немцаў] машына штабная Выйдзе ў Мінск роўна ў пяць. Трэба тую машыну Нам, Лявон, пераняць. Бялевіч. // Закрыць, спыніць свабодны рух чаго‑н.; перакрыць. Пан Крулеўскі меркаваў, што баявы ланцуг, прайшоўшы пушчу, зрушыць і напужае партызан і яны будуць уцякаць у другое крыло, дарогу, якую ён пераняў сваім войскам. Колас. Калі не дойдзем мы да дня, дык гэты зброд з мяцежнай банды паспее шлях нам пераняць. Дудар. Пераняць плацінамі крутымі Плыні рэк шырокіх на вякі, Пасяліць лясы свае ў пустыні І спавіць каналамі пяскі. Калачынскі. // Нечакана застаць, заспець у час руху. Завея пераняла вазакоў на паўдарозе. Чарнышэвіч. На дарозе пераняла нас страшэнная вестка: у Ярцаве — дэсант. Сабаленка. // перан.; што. Разм. Заўважыць, перахапіць, сустрэць (пра позірк і пад.). Хлопцы з павагай і разам з тым трошкі ўстрывожана зірнулі на дзядзьку Ахрэма. Ён пераняў гэты позірк і папярэдзіў: — Нават каб на кухні не шумелі! Паслядовіч. // Спыніць, перапыніць (размову, гутарку). Мікіта, хоць пытанне ставілася не яму, пераняў матку і сам, як гаспадар у хаце, адказаў. Колас.

2. каго-што. Перахапіць, падхапіць у час руху, дзеяння (прадмет, рэч і пад.). У гэты раз .. [Пшанічны] не пярэчыў, пераняў з рук Глечыка лапату. Быкаў. Галіна пераняла на рукі малое і пачала выціраць яму хусцінкай носік. Пташнікаў.

3. што. Запазычыць што‑н. у каго‑н., зрабіць так, як хто‑н.; унаследаваць. Пераняць вопыт. □ Прыклад першай паляводчай брыгады перанялі і астатнія. «Звязда». Арына сачыла за Лейбавай працай. Яна старалася пераняць тое, чаго сама не ведала або рабіла не гэтак. Чарнышэвіч. Ад свайго бацькі Рыгор пераняў яго добрую шырокую натуру, мяккі і гасцінны выгляд. Гартны. // Зрабіць сваім, прывычным для сябе што‑н. чужое, пабочнае. Пераняць дурныя звычкі. // Разм. Падрабіцца пад каго‑, што‑н. Пераняць свіст шпакоў.

4. што. Запомніць, засвоіць. Пераняць матыў песні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераня́ць übernhmen* vt; entlhnen vt (запазычыць); sich (D) neingnen (засвоіць);

пераня́ць ле́пшае адзі́н у адна́го das Bste voneinnder übernhmen*;

пераня́ць што крыты́чна sich (D) etw. (A) krtisch überignen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пераня́ць ’перахапіць, падхапіць у час руху; засвоіць, запомніць; запазычыць’, трак. ’захварэць на панос’, віл. ’прыняць дзіцё пры родах’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. перейня́ти, переня́ты, перея́ти ’пераймаць, перахопліваць, пераняць’, рус. переня́тьпераняць, перахапіць’, пск. ’сустракаць ля брамы свайго дома’, польск. przejąć, przejmać ’узрушыць; прысвоіць, успадкаваць; перахапіць’. Паўночнаславянскае. Да прасл. *per‑jęti. Гл. таксама пераймаць, узяць і ‑няць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перайма́нне гл. пераняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перайма́ць гл. пераняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

переня́ть сов.

1. (перехватить) прост. пераня́ць; перахапі́ць;

2. (заимствовать) разг. пераня́ць; пазы́чыць, запазы́чыць;

3. (пение и т. п.) пераня́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запазы́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Узяць, пераняць, засвоіць.

З. слова.

З. ідэю.

|| незак. запазы́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. запазы́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)