пераме́шчаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пераме́шчаны пераме́шчаная пераме́шчанае пераме́шчаныя
Р. пераме́шчанага пераме́шчанай
пераме́шчанае
пераме́шчанага пераме́шчаных
Д. пераме́шчанаму пераме́шчанай пераме́шчанаму пераме́шчаным
В. пераме́шчаны (неадуш.)
пераме́шчанага (адуш.)
пераме́шчаную пераме́шчанае пераме́шчаныя (неадуш.)
пераме́шчаных (адуш.)
Т. пераме́шчаным пераме́шчанай
пераме́шчанаю
пераме́шчаным пераме́шчанымі
М. пераме́шчаным пераме́шчанай пераме́шчаным пераме́шчаных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пераме́шчаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пераме́шчаны пераме́шчаная пераме́шчанае пераме́шчаныя
Р. пераме́шчанага пераме́шчанай
пераме́шчанае
пераме́шчанага пераме́шчаных
Д. пераме́шчанаму пераме́шчанай пераме́шчанаму пераме́шчаным
В. пераме́шчаны (неадуш.)
пераме́шчанага (адуш.)
пераме́шчаную пераме́шчанае пераме́шчаныя (неадуш.)
пераме́шчаных (адуш.)
Т. пераме́шчаным пераме́шчанай
пераме́шчанаю
пераме́шчаным пераме́шчанымі
М. пераме́шчаным пераме́шчанай пераме́шчаным пераме́шчаных

Кароткая форма: пераме́шчана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пераме́шчаны

1. перемещённый, передви́нутый, переста́вленный;

2. перемещённый, передви́нутый;

3. спец. перемещённый;

1-3 см. перамясці́ць;

~ныя асо́бы — перемещённые ли́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераме́шчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перамясціць.

2. у знач. прым. Высланы, вывезены фашысцкімі ўладамі з акупіраваных тэрыторый. Перамешчаныя асобы. / у знач. наз. пераме́шчаныя, ‑ых. Вылі людзі багатыя і бедныя, шведы і рускія, так званыя перамешчаныя. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перемещённый пераме́шчаны;

перемещённые ли́ца прымусо́выя перасяле́нцы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

передви́нутый

1. перасу́нуты; пераста́ўлены;

2. пераме́шчаны;

3. пераве́дзены;

4. перане́сены; см. передви́нуть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПРЫЛІПА́ЛЫ, прыліпалавыя (Echeneidae),

сямейства рыб атр. акунепадобных (па інш. класіфікацыі — атр. прыліпалападобных). Вядомы з эацэну (каля 50 млн. г. назад). 7 родаў, 7 (10) відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных акіянічных водах. Дарослыя асобіны прысмоктваюцца да рыб, чарапах, кітоў, днішчаў суднаў. Могуць весці і свабодны спосаб жыцця (напр., прыліпала звычайны — Echeneis naucrates).

Даўж. да 1 м. Першы спінны плаўнік перамешчаны на галаву і ператвораны ў прысосак — авальны дыск, абкружаны пругкім мускульным валікам. Промні плаўніка падзелены на 2 гарыз. ч., якія ўтвараюць на прысмоктвальным дыску быццам бы папярочныя складкі, якія ўтвараюць вакуум, калі прыўздымаюцца. Кормяцца планктонам.

Прыліпала звычайны.

т. 13, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

смещённый

1. зру́шаны, ссу́нуты, скрану́ты; пераме́шчаны;

2. зня́ты, мног. пазніма́ны;

3. зру́шаны; см. смести́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДОМ-МУЗЕ́Й I З’ЕЗДА >РСДРП.

Адкрыты ў 1923 у Мінску ў доме, дзе ў 1898 адбыўся Першы з’езд РСДРП. У першыя дні Вял. Айч. вадны дом згарэў. У 1948 адноўлены. У 1953 перамешчаны бліжэй да р. Свіслач. У залах музея 292 экспанаты (1997), у т. л. дакументы і матэрыялы пра ўзнікненне і дзейнасць першых с.-д. груп у Расіі, жандарскія і паліцэйскія данясенні пра 1 з’езд РСДРП, фотаздымкі дэлегатаў з’езда і матэрыялы пра іх далейшы лёс, «Маніфест Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі» (выд. ў 1898 у Бабруйску) і інш. У мемар. пакоях адноўлена абсталяванне кватэры чыг. служачага мінскага сацыял-дэмакрата П.​В.​Румянцава. З 1992 філіял Нац. музея гісторыі і культуры Беларусі.

С.​М.​Сіманюкоў.

т. 6, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)