пераме́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пераме́нка пераме́нкі
Р. пераме́нкі пераме́нак
Д. пераме́нцы пераме́нкам
В. пераме́нку пераме́нкі
Т. пераме́нкай
пераме́нкаю
пераме́нкамі
М. пераме́нцы пераме́нках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пераме́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм.

1. Перапынак паміж урокамі. Вялікая пераменка. Малая пераменка. □ У часе пераменак па калідорах і аўдыторыях усе яны шумелі, ганяліся адны за другімі, дурэлі, як гэта ўласціва моладзі. Колас.

2. Камплект (бялізны, адзення) на змену. [Галя:] — Ну, пасцель. Пераменку такую-сякую. Рабочую адзежу трэба мець. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераме́нка ж разм (у школе) гл перапынак

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

переме́нка школ., разг. пераме́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапынак, перамежак, паўза, антракт; пераменка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

переме́на ж.

1. пераме́на, -ны ж.; (в знач.: «изменение» — чаще употребляется) зме́на, -ны ж.; (замена) заме́на, -ны ж.;

переме́на декора́ций прям., перен. зме́на (пераме́на) дэкара́цый;

переме́на обстано́вки зме́на (пераме́на) абста́він;

2. (комплект белья и т. п.) зме́на, -ны ж.; разг. пераме́нка, -кі ж.;

3. школ. перапы́нак, -нку м.;

больша́я переме́на вялі́кі перапы́нак;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)