пералічы́ць, -ічу́, -ічыш, -ічыць; -ічаны; зак.

1. каго-што. Злічыць нанава.

П. кнігі паўторна.

2. каго-што. Злічыць адно за другім усё, усіх.

П. прысутных.

3. каго-што. Назваць, упамянуць усіх, усё.

П. недахопы.

4. што. Падлічваючы, падаць у другіх велічынях, адзінках.

П. фунты ў кілаграмы.

5. што. Перавесці, залічыўшы на іншы рахунак.

П. пяць мільёнаў рублёў на будаўніцтва.

Пералічыць на пальцах каго-што (разм.) — назваць (пра колькасць каго-, чаго-н.).

|| незак. пералі́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.) і пераліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2—5 знач.); наз. пералічэ́нне, -я, н.

Плаціць па пералічэнні.

|| наз. пералі́к, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пералічы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пералічу́ пералі́чым
2-я ас. пералі́чыш пералі́чыце
3-я ас. пералі́чыць пералі́чаць
Прошлы час
м. пералічы́ў пералічы́лі
ж. пералічы́ла
н. пералічы́ла
Загадны лад
2-я ас. пералічы́ пералічы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пералічы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пералічы́ць сов.

1. пересчита́ть, просчита́ть;

2. (считая, упомянуть) перечи́слить;

п. па на́звах усе́ кні́гі — перечи́слить по назва́ниям все кни́ги;

3. (заново) пересчита́ть;

4. (перевести на чей-л. счёт) перечи́слить;

на па́льцах п. — по па́льцам перече́сть (пересчита́ть);

п. рэ́бры — пересчита́ть рёбра; помя́ть бока́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пералічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., каго-што.

1. Палічыць, злічыць адно за другім усё, усіх, зрабіць падлік. Прафесар некалькі разоў перачытаў .. пісьмо, машынальна пералічыў дні, якія засталіся да вызначанага тэрміну. Лынькоў. Андрэй спакойна ўзяў бліскучыя манеты, пералічыў іх і паабяцаў аддаць у два разы больш. Пальчэўскі. // Назваць, упамянуць усё, многае або ўсіх, многіх. Пералічыць абавязкі. Пералічыць недахопы. □ Нас, дзяцей, бацька таксама пералічыў па імёнах. Якімовіч. Цімафееўка, віка, канюшына чырвоная і белая, лісахвост — у намесніка старшыні і пальцаў не хапіла, каб усе гатункі пералічыць. Кірэйчык.

2. Злічыць нанава, яшчэ раз. Таццяна разгарнула пакуначак, яшчэ раз пералічыла грошы. Васілёнак.

3. Падаць у другіх велічынях. Пералічыць вёрсты ў кіламетры. Пералічыць фунты ў кілаграмы.

4. Перавесці на чый‑н. рахунак. Учора я пералічыў.. праз банк пяць тысяч рублёў, узяў з сабою копію плацежнага даручэння, і цяпер мы едзем, каб адразу зрабіць аж дзве справы. Скрыган.

•••

Пералічыць косці каму — моцна пабіць, набіць каго‑н.

Пералічыць на пальцах — пра вельмі малую колькасць каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералі́чваць, пералічы́ць

1. (усё) zählen vt, ufzählen vt; ine Bestndaufnahme mchen (in D) (фонды і г. д.);

2. (палічыць яшчэ раз) neu [nchmals] zählen, nchrechnen vt, hrrechnen vt;

3. (падаць у другіх велічынях) mrechnen vt;

4. фін. transfereren vt, übertrgen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пералі́к, -у, м.

1. гл. пералічыць.

2. Спіс з пералічэннем чаго-н.

П. кніг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пералічэ́нне, -я, н.

1. гл. пералічыць.

2. Пералічаная, пераведзеная каму-н. сума (спец.).

Паступіла п. на бягучы рахунак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перече́стьI сов., разг. (пересчитать) пералічы́ць;

по па́льцам мо́жно перече́сть на па́льцах мо́жна пералічы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пералі́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пералічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералі́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пералічваць — пералічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)