перало́млены

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перало́млены перало́мленая перало́мленае перало́мленыя
Р. перало́мленага перало́мленай
перало́мленае
перало́мленага перало́мленых
Д. перало́мленаму перало́мленай перало́мленаму перало́мленым
В. перало́млены (неадуш.)
перало́мленага (адуш.)
перало́мленую перало́мленае перало́мленыя (неадуш.)
перало́мленых (адуш.)
Т. перало́мленым перало́мленай
перало́мленаю
перало́мленым перало́мленымі
М. перало́мленым перало́мленай перало́мленым перало́мленых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПЕРАЛАМЛЕ́ННЕ СВЯТЛА́,

змена напрамку распаўсюджвання аптычнага выпрамянення (святла) пры яго праходжанні праз мяжу падзелу двух асяроддзяў.

Для працяглай плоскай мяжы падзелу аднародных ізатропных асяроддзяў пераломлены прамень ляжыць у плоскасці, якая праходзіць праз прамень і нармаль да мяжы падзелу, вуглы падзення α і пераламлення β падпарадкоўваюцца закону Снэля: sinα /sinβ = n2/n1, дзе n1 і n2 — абсалютныя пераламлення паказчыкі 1-га і 2-га асяроддзя адпаведна. П.с. суправаджаецца таксама адбіццём святла. Суадносіны інтэнсіўнасцей падаючага, адбітага і пераломленага праменяў залежаць ад вуглоў падзення і пераламлення, а таксама ад палярызацыі падаючага праменя (гл. Фрэнеля формулы). Пры любых вуглах падзення, адрозных ад 0, П.с. суправаджаецца зменай стану палярызацыі святла, што выкарыстоўваецца для атрымання лінейна-палярызаванага святла (гл. Брустэра закон). На законах П.с. заснавана будова аптычных прылад, якія служаць для змены напрамку светлавых праменяў і атрымання відарысаў аптычных, напр., мікраскопаў, тэлескопаў, спектрографаў, фотаапаратаў. Гл. таксама Падвойнае праменепераламленне.

В.​В.​Валяўка.

Да арт. Пераламленне святла: 1 — падаючы прамень; 2 — пераломлены прамень; 3 — нармаль да паверхні падзелу асяроддзяў I і II; α — вугал падзення; β — вугал пераламлення.

т. 12, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэфра́ктар

(ад лац. refractus = пераломлены)

тэлескоп, у якім адлюстраванне нябесных цел атрымліваецца з дапамогай лінзаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэфракто́метр

(ад лац. refractus = пераломлены + -метр)

фіз. прыбор для вымярэння паказчыкаў пераламлення святла ў розных целах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэфрактаме́трыя

(ад лац. refractus = пераломлены + -метрыя)

раздзел фізікі, які распрацоўвае метады вымярэння паказчыкаў пераламлення святла пры дапамозе рэфрактометра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)