перала́га

1. Плошча зямлі, узараная да адпачынку (Слаўг.).

2. Хваля дажджавых хмар увосень (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

зме́на

1. Вялікае поле аднаго севазвароту, звычайна аддзеленае ад іншых палёў прыроднымі аб'ектамі (лесам, лагчынамі, дарогамі); абшар (Ветк., Рэч., Сен. Касп., Слаўг.). Тое ж плошча, сцеп, абла́га, кушме́нь, кушме́нішча, перала́га, усця́ж, сцяж, наўсця́ж, бок (Слаўг.).

2. Уся зямля аднаго буйнога землеўладальніка ці вялікае поле ў севазвароце адной сялянскай абшчыны (Рэч., Слаўг.).

ур. Ліцві́наўская змена (поле) каля в. Заспа Рэч.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)