перакі́дванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. перакі́дванне
Р. перакі́двання
Д. перакі́дванню
В. перакі́дванне
Т. перакі́дваннем
М. перакі́дванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перакі́дванне ср., см. перакіда́нне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакі́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакідваць — перакі́даць, перакінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кінуць цераз каго-, што-н. ці далей за якую-н. мяжу.

П. мяшок з аднаго пляча на другое.

П. мяч за рысу.

2. што. Палажыць што-н. упоперак чаго-н. для пераправы.

П. кладку цераз ручай.

3. перан., каго-што. Перамясціць, адправіць на іншае месца.

П. тэхніку ў раён меліярацыі.

П. брыгаду тэхнікаў на новы аб’ект.

|| незак. перакіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і перакі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перакі́дванне, -я, н. і перакі́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПЕРАКІ́ДВАННЕ СЦЁКУ,

тэрытарыяльнае пераразмеркаванне водных мас з паверхневых водных крыніц (рэкі, азёры, вадасховішчы) у інш. раёны ці басейны праз каналы ці трубаправоды з мэтай арашэння, водазабеспячэння прам-сці і насельніцтва, рэкрэацыі, паляпшэння ўмоў суднаходства, выпрацоўкі электраэнергіі і інш. Адрозніваюць П.с. ўнутрыбасейнавыя, або лакальныя (у межах бас. адной ракі), міжбасейнавыя (унутрыландшафтныя і міжландшафтныя) і міжрэгіянальныя, або міжзанальныя. На Беларусі першыя П.с. (канец 18—пач. 20 ст.) ажыццяўляліся для жыўлення водна-трансп. злучэнняў (напр., вод з азёр Арэхаўскае і Белае па Арэхаўскім і Белаазерскім каналах у Дняпроўска-Бугскі канал). З мэтай водазабеспячэння Мінска і воднага добраўпарадкавання прыгараднай зоны і горада створаны Вілейска-Мінская водная сістэма, Сляпянская водная сістэма.

П.с. можа аказваць адмоўны ўплыў на бас. рэк-донараў пераасушэнне поймы, дэградацыя поймавых лугоў і лясоў, знішчэнне ці памяншэнне плошчы нерасцілішчаў і нагульных угоддзяў, пагаршэнне ўмоў гнездавання вадаплаўных птушак і інш. Для прадухілення негатыўных з’яў. звязаных з П.с., рэкамендуецца пакідаць у вадаёмах-донарах пэўную колькасць прыродаахоўнага сцёку.

А.​М.​Петрыкаў.

т. 12, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перебра́сывание перакіда́нне, -ння ср., перакі́дванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переки́дывание перакіда́нне, -ння ср., перакі́дванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перебро́ска ж. перакіда́нне, -ння ср., перакі́дванне, -ння ср., перакі́дка, -кі ж.;

перебро́ска войск перакі́дка войск;

перебро́ска това́ров перакіда́нне (перакі́дванне) тава́раў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перемётI м.

1. перакіда́нне, -ння ср., перакі́дванне, -ння ср., перакі́дка, -кі ж.;

перемёт сне́га перакіда́нне (перакі́дванне, перакі́дка) сне́гу;

2. перакіда́нне, -ння ср., перакі́дванне, -ння ср., перакі́дка, -кі ж., пераклада́нне, -ння ср., перакла́дванне, -ння ср.;

перемёт сто́га перакіда́нне (перакі́дванне, перакі́дка, пераклада́нне, перакла́дванне) сто́га; см. перемётыватьI 1, 2;

3. (сугроб) гу́рба, -бы ж., сумёт, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перемётываниеI

1. перакіда́нне, -ння ср., перакі́дванне, -ння ср.;

2. перакіда́нне, -ння ср., перакі́дванне, -ння ср., пераклада́нне, -ння ср., перакла́дванне, -ння ср.;

3. кі́данне, -ння ср., склада́нне, -ння ср., скла́дванне, -ння ср.; см. перемётыватьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)