пераку́пшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто купляе што-н. на перапродаж.

|| ж. пераку́пшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераку́пшчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пераку́пшчык пераку́пшчыкі
Р. пераку́пшчыка пераку́пшчыкаў
Д. пераку́пшчыку пераку́пшчыкам
В. пераку́пшчыка пераку́пшчыкаў
Т. пераку́пшчыкам пераку́пшчыкамі
М. пераку́пшчыку пераку́пшчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пераку́пшчык м. переку́пщик; бары́шник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераку́пшчык, ‑а, м.

Той, хто купляе што‑н. на перапродаж, для спекуляцыі. Увесь ураджай з разгатых неагледжаных бэр і антонавак за некалькі гадоў наперад быў запраданы касавокаму перакупшчыку Шмуйлу, які з таго і жыў, што браў у арэнду папоўскія і яшчэ там чые сады. Лужанін. Гандляры, пасрэднікі, перакупшчыкі безупынна таўкуцца, шумяць, крычаць, паказваюць узоры тавараў, спрачаюцца, лаюцца. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераку́пшчык м. камерц. ufkäufer m -s, -, Zwschenhändler m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

переку́пщик пераку́пшчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераку́пніцтва, ‑а, н.

Занятак перакупшчык, спекулянта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераку́пшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да перакупшчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бары́шник пераку́пшчык, -ка м., гандля́р, -ра́ м.;

лошади́ный бары́шник пераку́пшчык ко́ней, гандля́р ко́ньмі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

макла́к прост., уст. пераку́пшчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)