перако́пскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перако́пскі перако́пская перако́пскае перако́пскія
Р. перако́пскага перако́пскай
перако́пскае
перако́пскага перако́пскіх
Д. перако́пскаму перако́пскай перако́пскаму перако́пскім
В. перако́пскі (неадуш.)
перако́пскага (адуш.)
перако́пскую перако́пскае перако́пскія (неадуш.)
перако́пскіх (адуш.)
Т. перако́пскім перако́пскай
перако́пскаю
перако́пскім перако́пскімі
М. перако́пскім перако́пскай перако́пскім перако́пскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПЕРАКО́ПСКІ ПЕРАШЫ́ЕК Злучае Крымскі п-аў з мацерыком, раздзяляе Каркініцкі зал. Чорнага м. і воз. Сіваш. Даўж. каля 30 км, шыр. 8—23 км. Выш. да 20 м. Складзены з глін і суглінкаў. Берагі стромкія (да 5 м). Паверхня — раўніна са стэпавай расліннасцю. Салёныя самасадачныя азёры (Старое, Чырвонае). Па П.п. праходзіць Паўн.-Крымскі канал. У час грамадз. і Вял. Айч. войнаў на П.п. адбываліся жорсткія баі (у 1920, 1941 і 1943—44).

т. 12, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Переко́пский переше́ек Перако́пскі перашы́ек.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПЕРАШЫ́ЕК,

адносна вузкая паласа сушы, якая злучае паміж сабой больш значныя яе часткі, напр., 2 мацерыкі (Панамскі П., Суэцкі П.), мацярык з паўвостравам (Перакопскі П.) ці раздзяляюць 2 вадаёмы (Карэльскі П.).

т. 12, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎНО́ЧНА-КРЫ́МСКІ КАНА́Л,

арашальна-абвадняльны канал ва Украіне. Пабудаваны ў 1961—71. Даўж. 402,6 км. Пачынаецца з Кахоўскага вадасх. і цераз Перакопскі перашыек даходзіць да г. Керч. Выкарыстоўваецца для арашэння і водазабеспячэння гарадоў Феадосія і Керч.

т. 12, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)