перакана́льнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. перакана́льнасць
Р. перакана́льнасці
Д. перакана́льнасці
В. перакана́льнасць
Т. перакана́льнасцю
М. перакана́льнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перакана́льнасць ж., см. перакана́ўчасць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакана́льнасць, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і пераканаўчасць. — Ды я ж не маленькая! — гаварыла .. [Ніна] з усёй пераканальнасцю сваіх дваццаці год. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакана́льны, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і пераканаўчы.

|| наз. перакана́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

доказа́тельность до́казнасць, -ці ж.; перакана́ўчасць, -ці ж., перакана́льнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МІРО́НАЎ (Валерый Паўлавіч) (н. 7.4.1927, г. Гагарын Смаленскай вобл., Расія),

бел. артыст балета. Нар. арт. Беларусі (1966). Скончыў клас удасканалення Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча (1947). У 1947—69 адзін з вядучых салістаў Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. У 1949—78 адначасова педагог Бел. харэаграфічнага вучылішча. Танцоўшчык пераважна лірычнага плана, з рамант. накіраванасцю. Яго мастацтва вызначалі пераканальнасць у раскрыцці ўнутр. свету персанажаў, чысціня і лёгкасць выканання, высокая тэхніка дуэтнага танца. У нац. балетах стварыў рэльефныя вобразы Васіля («Князь-возера» В.​Залатарова), Алеся («Святло і цені» Г.​Вагнера). Да значных творчых дасягненняў М. належаць таксама партыі Зігфрыда, Дэзірэ, Прынца («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» і «Шчаўкунок» П.​Чайкоўскага), Вацлава («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Гармодыя («Спартак» А.​Хачатурана), Базіля, Салора («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.​Мінкуса), Елісея («Казка пра мёртвую царэўну» У.​Дзешавова на тэмы А.​Лядава).

Ю.​М.​Чурко.

В.П.Міронаў.
В.Міронаў у ролі Салора.

т. 10, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)