перазда́ць, -да́м, -дасі, -да́сць; -дадзім, -дасце́, -даду́ць; -да́й; -да́дзены; зак., што.

1. Здаць, перадаць у карыстанне што-н. нанава, на іншых умовах.

П. зямлю ў арэнду.

П. пакой.

2. Здаць, раздаць зноў, паўторна (карты).

3. Здаць экзамен, залік паўторна (разм.).

П. фізіку на чацвёрку.

|| незак. пераздава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; -дава́й.

|| наз. перазда́ча, -ы, ж.

Дапусціць да пераздачы экзаменаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перазда́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перазда́м пераздадзі́м
2-я ас. пераздасі́ пераздасце́
3-я ас. перазда́сць пераздаду́ць
Прошлы час
м. перазда́ў пераздалі́
ж. пераздала́
н. пераздало́
Загадны лад
2-я ас. перазда́й перазда́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перазда́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перазда́ць сов., в разн. знач. пересда́ть;

п. экза́мен — пересда́ть экза́мен;

п. пако́й — пересда́ть ко́мнату;

п. ка́рты — пересда́ть ка́рты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перазда́ць, ‑здам, ‑здасі, ‑здасць; ‑здадзім, ‑здасца, ‑здадуць; зак., што.

1. Здаць у карыстанне што‑н. нанава, на іншых умовах або каму‑н. другому. Пераздаць зямлю ў арэнду. Пераздаць пакой.

2. Разм. Здаць экзамен, залік паўторна, яшчэ раз. А мне ўспамінаецца, як некалі Барыс усё скардзіўся, што яму цяжка даецца матэматыка. Я ж казаў, што невялікая бяда і пераздаць адзін прадмет і ні ў якім выпадку не трэба кідаць вучобу ў машынабудаўнічым тэхнікуме. Мыслівец.

3. Здаць, раздаць нанава (карты).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перазда́ць

1. (карты) neu vertilen;

2. разм. (іспыт) ine Prüfung nchmals blegen, ein Exmen nchmals mchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пересда́ть сов. перазда́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перазда́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераздаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераздава́ць, ‑здай, ‑здаеш, ‑здае; ‑здаём, ‑здаяце.

Незак. да пераздаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перазда́ча, ‑ы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераздаваць — пераздаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перазда́дзены в разн. знач. пересда́нный; см. перазда́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)