перадра́кавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перадра́кавы перадра́кавая перадра́кавае перадра́кавыя
Р. перадра́кавага перадра́кавай
перадра́кавае
перадра́кавага перадра́кавых
Д. перадра́каваму перадра́кавай перадра́каваму перадра́кавым
В. перадра́кавы (неадуш.)
перадра́кавага (адуш.)
перадра́кавую перадра́кавае перадра́кавыя (неадуш.)
перадра́кавых (адуш.)
Т. перадра́кавым перадра́кавай
перадра́каваю
перадра́кавым перадра́кавымі
М. перадра́кавым перадра́кавай перадра́кавым перадра́кавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перадра́кавы предра́ковый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перадра́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які папярэднічае захворванню на рак. Перадракавая пухліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перадракавы стан 8/380; 9/79

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

предра́ковый мед. перадра́кавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перадканцэр, гл. Перадракавы стан

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАСТАПАТЫ́Я (ад грэч. mastos грудзі, сасок + pathos пакута, хвароба),

паталагічны стан малочнай залозы ў жанчын; шэраг гіперпластычных змен у тканках малочнай залозы пад уплывам гарманальных парушэнняў; перадракавы працэс. Найчасцей узнікае ва ўзросце 40—50 гадоў (у 30—40%), асабліва ў жанчын з парушэннямі функцый яечнікаў, хваробамі шчытападобнай залозы і інш. хваробамі. Адрозніваюць дыфузную і вузлавую формы. Дыфузная пашкоджвае частку ці ўсю залозу, або абедзве залозы. Сімптомы: балючасць, парушэнне і зацвярдзенне тканак, асабліва перад менструацыяй. Вузлавая форма лакальнага характару ў выглядзе адзінкавых ці некалькіх вузлоў з выразнымі контурамі, пры прашчупванні вузлоў балючасць. Лячэнне тэрапеўт., пры прагрэсіраванні аператыўнае (асабліва вузлавых форм).

Ю.​К.​Малевіч.

т. 10, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)