перагляда́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перагляда́юся перагляда́емся
2-я ас. перагляда́ешся перагляда́ецеся
3-я ас. перагляда́ецца перагляда́юцца
Прошлы час
м. перагляда́ўся перагляда́ліся
ж. перагляда́лася
н. перагляда́лася
Загадны лад
2-я ас. перагляда́йся перагляда́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час перагляда́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перагляда́цца несов.

1. перегля́дываться;

2. страд. пересма́триваться; см. перагляда́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагляда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераглянуцца.

2. Зал. да пераглядаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагляну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -гле́няцеся, -ну́цца; -ніся; зак., з кім.

Абмяняцца кароткімі шматзначнымі позіркамі.

Хлопцы пераглянуліся між сабой.

|| незак. перагляда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і перагля́двацца, -ваюся, -ваешся, -ваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перегля́дываться перагляда́цца, перагля́двацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагля́двацца несов., см. перагляда́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пересма́триваться страд. перагляда́цца, перагля́двацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канчатко́вы, -ая, -ае.

1. Які не будзе больш пераглядацца, змяняцца; беспаваротны.

Канчатковае заключэнне камісіі.

Канчатковае рашэнне.

2. Які з’яўляецца вынікам, завяршэннем або ажыццяўленнем чаго-н.

К. прадукт.

К. вынік.

Канчатковая мэта.

3. Поўны, даведзены да канца.

Канчатковая перамога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перевора́шиваться страд.

1. перавару́швацца, варо́чацца, пераваро́чвацца;

2. пераваро́чвацца, перабіра́цца;

3. перабіра́цца;

4. пераме́ньвацца, перагляда́цца, перабіра́цца; см. перевора́шивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАЗЫКО́ВЫ ПРАЦЭ́НТ,

плата, якую атрымлівае крэдытор (банк) ад пазычальніка за карыстанне пазыкай. У яе можа быць уключана і плата за аказанне паслуг пры выдзяленні крэдыту. Памер і парадак выплаты працэнта па разменных відах пазыковых аперацый ўстанаўліваецца дыферэнцыравана паводле крэдытнага дагавора паміж банкам і пазычальнікам. Працэнтныя стаўкі за пазыку могуць быць фіксаваныя (цвёрдыя), «плаваючыя», базісныя (базавыя). Фінансавы П.п. — плата, папярэдне вызначаная і нязменная на працягу ўсяго тэрміну карыстання пазыкай. Выкарыстоўваецца пры кароткатэрміновых (да 30 дзён) пазыках. Базісныя стаўкі даюць магчымасць мяняць плату за карыстанне пазыкай. У гэтым выпадку П.п. можа пераглядацца банкам на працягу ўсяго тэрміну крэдытавання з абавязковым паведамленнем пазычальніка. На ўзровень П.п. ўплываюць: сярэдні ўзровень платы за прыцягнутыя рэсурсы, дэпазітны працэнт, расходы пазычальніка, аб’ект крэдытавання, плацежаздольнасць кліента, ступень рызыкі праекта, тэрмін пазыкі, узровень інфляцыі і інш. фактары, якія вынікаюць з грашова-крэдытнай палітыкі цэнтр. банка і ўрада.

А.​Ф.​Кірэева.

т. 11, с. 521

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)