Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заблы́таны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад заблытаць.
2.узнач.прым. У беспарадку пераплецены, перавіты, зблытаны. Між тоўстых галін двух дубоў вісеў заблытаны парашут.Гамолка.
3.перан.; узнач.прым. Складаны, цяжкі для разумення. Калі здараецца спрэчка між людзьмі, дык Соня разблытвае заблытаныя справы.Бядуля.// З вялікай колькасцю памылак, недакладнасцей. Заблытаны улік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зблы́таны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад зблытаць.
2.узнач.прым.Перавіты, пераплецены, перамешаны ў беспарадку. Лявон ішоў па садзе — ад дрэўца да дрэўца, кратаў іх рукамі, дзе зрываў леташні ліст, дзе зблытаную павуціну...Кудравец.Рыжык хітра ўсміхнуўся, страсянуў мокрай, зблытанай чупрынай.Кухараў.
3.узнач.прым. Няясны, бязладны, блытаны. Ад мноства зблытаных думак, здавалася, разваліцца галава...Ваданосаў.Тое, што было далей, Тураўцу помніцца нязвязанымі, зблытанымі ўрыўкамі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАРАЧА́НСКА-ДЗІ́СЕНСКІЯ ДЫВАНЫ́,
бел. маляваныя дываны. Былі пашыраны ад Нарачы на Пд да Дзісны на Пн (Мядзельскі, Вілейскі р-ны Мінскай вобл., Пастаўскі, Шаркаўшчынскі, Глыбоцкі, Міёрскі, Докшыцкі р-ны Віцебскай вобл.). Вядомы з пач. 20 ст.Найб. пашыраны ў 1930—50-я г. Выконваліся на сшытым з двух палотнішчаў кавалку льнянога палатна памерам 1,5 × 2 м, афарбаванага ў чорны колер. З аднаго палотнішча (1,5 × 1 м) называліся паўдыванамі, з палавіны палотнішча (0,75 × 1 м) — макаткамі (своеасаблівыя насценныя дывановыя сурвэткі). Размалёўвалі дываны пераважна алейнымі ці клеявымі фарбамі. Для нанясення асн. дэталей малюнка звычайна карысталіся трафарэтам, прапрацоўку дробных дэталей, нанясенне святлаценяў рабілі ад рукі. Кампазіцыя дываноў — у цэнтры букет кветак у вазе, кошыку ці перавіты стужкай, па краях гірлянда з кветак і лісця. Часта ў кампазіцыю ўключаліся выявы птушак і ініцыялы аўтараў ці заказчыкаў. Для паўдываноў і макатак характэрны кампазіцыі з парай выкананых у наіўна-рэаліст. манеры львоў, аленяў, галубоў, скіраваных галовамі да цэнтра. У Докшыцкім р-не, дзе выкарыстоўвалі пераважна клеявыя фарбы, дываны адметныя дэкаратыўнасцю, умоўнасцю выяў, лакальнымі колерамі. Дываны інш. раёнаў, выкананыя алейнымі фарбамі, адлюстроўваюць імкненне да большай рэалістычнасці выявы. Лепшыя майстры: А.Багаткевіч, Л.Ючковіч (Докшыцкі р-н), Г.Курыловіч (Шаркаўшчынскі р-н), М.Папок (Мядзельскі р-н), У.Бабіч, Ф.Сухавіла (Глыбоцкі р-н), М.Марозька (Міёрскі р-н) і інш. Выйшлі з ужытку.
Літ.:
Сахута Я. Народнае мастацтва Беларусі. Мн., 1997.
Я.М.Сахута.
Да арт.Нарачанска-дзісенскія дываны. Г.Курыловіч. Дыван. 1984. Г.п. Шаркаўшчына Віцебскай вобл.