перавы́хаваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго (што).

Выхаваннем прывіць каму-н. новыя звычкі, погляды, нормы паводзін і пад.

П. недысцыплінаванага вучня.

|| незак. перавыхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. перавы́хавацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. перавыхо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. перавыхава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перавы́хаваць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перавы́хаваю перавы́хаваем
2-я ас. перавы́хаваеш перавы́хаваеце
3-я ас. перавы́хавае перавы́хаваюць
Прошлы час
м. перавы́хаваў перавы́хавалі
ж. перавы́хавала
н. перавы́хавала
Загадны лад
2-я ас. перавы́хавай перавы́хавайце
Дзеепрыслоўе
прош. час перавы́хаваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перавы́хаваць сов. перевоспита́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перавы́хаваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Выхаванном прывіць каму‑н. новыя звычкі, погляды, нормы паводзін і пад. Перавыхаваць недысцыплінаванага вучня. □ Сапраўды цудадзейнаю сілай валодае рэвалюцыя, калі яна здольна перавыхаваць людзей ва ўзросце Сымона. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавы́хаваць, перавыхо́ўваць merziehen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перевоспита́ть сов. перавы́хаваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перавыхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавыхаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавы́хаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавыхаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавыхава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавыхоўваць — перавыхаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перашко́ліць

перавыхаваць, перавучыць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перашко́лю перашко́лім
2-я ас. перашко́ліш перашко́ліце
3-я ас. перашко́ліць перашко́ляць
Прошлы час
м. перашко́ліў перашко́лілі
ж. перашко́ліла
н. перашко́ліла
Загадны лад
2-я ас. перашко́ль перашко́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час перашко́ліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)