перавы́браны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перавы́браны перавы́браная перавы́бранае перавы́браныя
Р. перавы́бранага перавы́бранай
перавы́бранае
перавы́бранага перавы́браных
Д. перавы́бранаму перавы́бранай перавы́бранаму перавы́браным
В. перавы́браны (неадуш.)
перавы́бранага (адуш.)
перавы́браную перавы́бранае перавы́браныя (неадуш.)
перавы́браных (адуш.)
Т. перавы́браным перавы́бранай
перавы́бранаю
перавы́браным перавы́бранымі
М. перавы́браным перавы́бранай перавы́браным перавы́браных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перавы́браны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перавы́браны перавы́браная перавы́бранае перавы́браныя
Р. перавы́бранага перавы́бранай
перавы́бранае
перавы́бранага перавы́браных
Д. перавы́бранаму перавы́бранай перавы́бранаму перавы́браным
В. перавы́браны (неадуш.)
перавы́бранага (адуш.)
перавы́браную перавы́бранае перавы́браныя (неадуш.)
перавы́браных (адуш.)
Т. перавы́браным перавы́бранай
перавы́бранаю
перавы́браным перавы́бранымі
М. перавы́браным перавы́бранай перавы́браным перавы́браных

Кароткая форма: перавы́брана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перавы́браны переи́збранный; перевы́бранный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перавы́браны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавыбраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавы́браны weder(er)wählt; neu gewählt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перевы́бранный перавы́браны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераабра́ны, см. перавы́браны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

РА́СМУСЕН ((Rasmussen) Поўль Нюруп) (н. 15.6.1943, г. Эсб’ерг, Данія),

дацкі паліт. і дзярж. дзеяч. Вывучаў грамадска-паліт. і эканам. навукі. Працаваў эканамістам у сістэме дацкіх прафсаюзаў. З 1988 дэп. фолькетынга, з 1990 старшыня яго эканам. к-та. З 1987 нам. старшыні, з 1992 старшыня С.-д. партыі. Са студз. 1993 прэм’ер-міністр Даніі (перавыбраны ў вер. 1994 і ў сак. 1998). Садзейнічаў уступленню Даніі ў Еўрап. саюз.

т. 13, с. 357

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́РЫ ((Meri) Ленарт-Георг) (н. 29.3.1929, Талін),

эстонскі дзярж. дзеяч, дыпламат, пісьменнік. Сын эст. дыпламата Г.​Меры, які да 2-й сусв. вайны знаходзіўся з сям’ёй у Берліне і Парыжы. Скончыў Тартускі ун-т (1953). У 1941 разам з маці і братам дэпартаваны сав. ўладамі ў Сібір, адкуль вярнуўся ў Эстонію ў 1946. З-за забароны працаваць па спецыяльнасці (гісторыя) займаўся драматургіяй, кінадакументалістыкай, радыёжурналістыкай, перакладамі; удзельнічаў у этнагр. экспедыцыях па вывучэнні фіна-угорскіх і народаў Сярэдняй Азіі. З 1986 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Эстоніі. З крас. 1990 міністр замежных спраў Эстоніі, з крас. 1992 пасол у Фінляндыі. З кастр. 1992 прэзідэнт Эст. Рэспублікі (у вер. 1996 перавыбраны). Аўтар кніг лірычных і філас. падарожных дзённікаў: «У краіну вулканаў» (1964; пра Камчатку), «Зорная ваколіца» (1974; пра падарожжа па паўн. узбярэжжы Еўразіі), «Серабрысты світанак» (1976; гісторыя фіна-угорскіх плямён).

т. 10, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЕ́СКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1918—19,

выступленне партызан і насельніцтва Пінскага і Ровенскага пав. супраць аўстра-герм. акупантаў, войск укр. гетмана П.​П.​Скарападскага і Дырэкторыі за аднаўленне Сав. улады. У кастр. 1918 у раёне Лунінец—Сарны дзейнічалі партыз. атрады. Да канца 1918 яны аб’яднаны ў 1-ы, 2-і Палескія і 1-ы Дубровіцкі палкі і кантралявалі чыг. ўчасткі Сарны—Лунінец—Парахонск. 25.12.1918 у Століне абвешчана Сав. ўлада, перавыбраны Палескі рэўком, створаны Ваен. савет паўстанцкіх камуніст. войск Беларусі і Зах. Украіны. У студз. 1919 паўстанцы вялі баі супраць пятлюраўцаў, якія пацяснілі дубровіцкіх партызан і 1-ы Палескі полк. Ням. камандаванне перадало ўладу ў Пінску войскам урада Дырэкторыі, раззброіла атрады Чырв. Арміі і партызан. У адказ паўстанцы спынілі пропуск ням. эшалонаў праз Лунінец, што вымусіла немцаў вярнуць зброю чырвонаармейцам і паўстанцам. 25.1.1919 Пінск вызвалены і на Зах. Палессі ўстаноўлена Сав. ўлада.

т. 11, с. 548

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)