пераве́сіць, -ве́шу, -ве́сіш, -ве́сіць; -ве́шаны; зак.

1. што. Павесіць на другое месца.

П. партрэт.

2. каго-што. Перакінуўшы цераз што-н., павесіць канцамі ўніз.

П. мяшок цераз плячо.

|| незак. пераве́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераве́сіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераве́шу пераве́сім
2-я ас. пераве́сіш пераве́сіце
3-я ас. пераве́сіць пераве́сяць
Прошлы час
м. пераве́сіў пераве́сілі
ж. пераве́сіла
н. пераве́сіла
Загадны лад
2-я ас. пераве́сь пераве́сьце
Дзеепрыслоўе
прош. час пераве́сіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пераве́сіць сов.

1. переве́сить;

п. карці́ну — переве́сить карти́ну;

2. перебро́сить, переки́нуть;

п. ручні́к це́раз плячо́ — перебро́сить (переки́нуть) полоте́нце че́рез плечо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак.

1. што. Зняўшы з аднаго месца, павесіць на другое. Перавесіць карціну на другую сцяну.

2. каго-што. Перакінуўшы цераз што‑н., спусціць, павесіць канцамі ўніз. Лыка.. [Лук’янскі] перавесіў цераз плячо на шыю, гаршкі трымаў у руках і так.. цёрся паміж людзей на рынку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераве́шваць гл. перавесіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавесіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераве́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавесіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераве́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавешваць — перавесіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переве́ситьI сов. (повесить на другое место) пераве́сіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

przewiesić

зак. перавесіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)