перавалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.

1. Валячыся, перабіраючыся цераз што-н., упасці на процілеглы бок чаго-н.

П. цераз борт.

2. Перавярнуцца з аднаго боку на другі (разм.).

П. на другі бок.

|| незак. перава́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перавалі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перавалю́ся перава́лімся
2-я ас. перава́лішся перава́ліцеся
3-я ас. перава́ліцца перава́ляцца
Прошлы час
м. перавалі́ўся перавалі́ліся
ж. перавалі́лася
н. перавалі́лася
Загадны лад
2-я ас. перавалі́ся перавалі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час перавалі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перавалі́цца I сов., в разн. знач. перевали́ться;

п. на другі́ бок — перевали́ться на друго́й бок;

п. це́раз плот — перевали́ться че́рез забо́р

перавалі́цца II сов. (о шерсти и т.п.) переваля́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перавалі́цца 1, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

1. З цяжкасцю перабіраючыся, валачыся цераз што‑н., упасці на процілеглы бок чаго‑н. Пераваліцца цераз плот. □ Можа за дзесятай спробаю я дацягнуўся да дзіркі ў зашчытку. Пераваліўся на другі бок і чмякнуўся снапом на зямлю. Мыслівец. Сярожа чуе, як гэты нехта знадворку ўхапіўся за падаконнік і пераваліўся ў бакоўку. Паўлаў. // Разм. Нязграбна, з цяжкасцю пераступіць цераз што‑н. Жанчына перавалілася цераз парог. Стала і ні з месца. Задыханая, спацелая, без хусткі. Пташнікаў.

2. Разм. Перавярнуцца з аднаго боку на другі. Мікола нешта прамармытаў і пераваліўся на другі бок. П. Ткачоў.

3. перан. Прыйсціся, дастацца каму‑н. на долю. На плечы старэйшага сына перавалілася значная частка таго цяжару, які нёс у хаце гаспадар. Кулакоўскі.

перавалі́цца 2, ‑валіцца; зак.

Сапсавацца ад празмернага валення (пра сукно, лямец і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перевали́ться сов. перавалі́цца; перавярну́цца; перакаці́цца; см. перева́ливатьсяI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перава́львацца I несов.

1. в разн. знач. перева́ливаться; см. перавалі́цца I;

2. (о походке) перева́ливаться;

3. страд. перева́ливаться; см. перава́льваць I

перава́львацца II несов., возвр., страд. перева́ливаться; см. перавалі́цца II, перава́льваць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перава́львацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераваліцца ​1.

2. Нахіляцца то на адзін, то на другі бок у час руху. Лена планіруючы, перавальваюцца з крыла на крыло чатыры буслы. Брыль. «Газік» павольна перавальваўся з аднае калдобіны ў другую. Б. Стральцоў. Маглі б ісці хутчэй, але Фядора Антонаўка перавальвалася з нагі на нагу, нібы качка. Пестрак.

3. Зал. да перавальваць ​1.

перава́львацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да перавальваць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)