Перавало́ка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Перавало́ка
Р. Перавало́кі
Д. Перавало́цы
В. Перавало́ку
Т. Перавало́кай
Перавало́каю
М. Перавало́цы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Перавалока (р.) 8/377

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Перавалока (в., Слонімскі пав.) 9/309

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАВАЛО́КА,

вёска ў Караваціцкім с/с Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 60 км ад Гомеля. 683 ж., 291 двор (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 12, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Перавалока (в., Расонскі р-н) 9/280

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАВАЛО́КА, Цяплуха,

рака, левы прыток р. Правая Лясная (бас. Зах. Бута), у Камянецкім р-не Брэсцкай вобл. і Польшчы. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 155 км². Пачынаецца з балотнага масіву і цячэ па тэр. Белавежскай пушчы, вусце на мяжы з Польшчай. У верхнім цячэнні наз. Саломенка. На рацэ вадасх. Белавежская Пушча. Ад вытоку да пункта за 2 км ніжэй вадасховішча рэчышча каналізаванае.

т. 12, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Перавалока (в., Рэчыцкі р-н) 8/377; 9/280 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Перавалока ’затрымка, замаруджванне’ (Нас.). Аформленае па-беларуску рус. проволо́чка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перавало́ка Месца, дзе што-небудзь перавалаквалі (лодку, сетку) (Рэч.).

□ ур. Перавалока (луг) каля в. Заспа Рэч.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Przewałka

ж. в. Перавалока

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)