перабудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.

1. Зрабіць пераробку ў якой-н. пабудове.

П. хату.

2. Пабудаваць, перарабіць па-новаму, унёсшы змены ў парадак, сістэму чаго-н.

П. план.

П. працу школы.

П. сказ.

|| незак. перабудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перабудо́ва, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабудава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перабуду́ю перабуду́ем
2-я ас. перабуду́еш перабуду́еце
3-я ас. перабуду́е перабуду́юць
Прошлы час
м. перабудава́ў перабудава́лі
ж. перабудава́ла
н. перабудава́ла
Загадны лад
2-я ас. перабуду́й перабуду́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перабудава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перабудава́ць сов.

1. в разн. знач. перестро́ить;

п. дом — перестро́ить дом;

п. ле́кцыю — перестро́ить ле́кцию;

2. (устроить по-новому) переустро́ить, преобразова́ть;

п. жыццё — переустро́ить (преобразова́ть) жизнь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перабудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

1. Унесці змены ў будову чаго‑н., пабудаваць іначай. Перабудаваць прадпрыемства. □ Неўзабаве зноў прыехаў малады цясляр. — Трэба, — кажа, — дом нанава перабудаваць. Іначай нічога не будзе. Якімовіч.

2. Унесці змены ў сістэму, арганізацыю, парадак чаго‑н. Перабудаваць працу школы. Перабудаваць кіраўніцтва прамысловасцю. Перабудаваць лекцыю. □ [Пауль] прачытаў гэтыя словы па-руску, пераклаў на нямецкую мову, перабудаваў нямецкі сказ так, каб ён гучаў найбольш прыгожа. Шамякін. // Змяніць карэнным чынам. Перабудаваць свет. Перабудаваць жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переустро́ить сов. пераўладкава́ць; (преобразовать) перабудава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераўтвары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., што.

Змяніць карэнным чынам, перабудаваць.

П. прыроду.

|| незак. пераўтвара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пераўтварэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перабудаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабудава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перабудаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабудо́ва, ‑ы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабудоўваць — перабудаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабудо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабудоўваць — перабудаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)