перабудава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся; зак.

Змяніць парадак сваёй работы, напрамак сваёй дзейнасці, свае погляды.

П. пасля крытыкі.

|| незак. перабудо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. перабудо́ва, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабудава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перабуду́юся перабуду́емся
2-я ас. перабуду́ешся перабуду́ецеся
3-я ас. перабуду́ецца перабуду́юцца
Прошлы час
м. перабудава́ўся перабудава́ліся
ж. перабудава́лася
н. перабудава́лася
Загадны лад
2-я ас. перабуду́йся перабуду́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час перабудава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перабудава́цца сов., в разн. знач. перестро́иться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перабудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

1. Пабудавацца іначай, нанава або ў іншым месцы.

2. Змяніцца карэнным чынам; перастроіцца. За пасляваенныя гады сельская гаспадарка паспела перабудавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

преобразова́ться пераўтвары́цца; перабудава́цца; рэфармава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перабудо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перабудавацца.

2. Зал. да перабудоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераўтвары́цца, ‑творыцца; зак.

Змяніцца карэнным чынам; перабудавацца. Край пераўтварыўся. □ Колішняя пустка пераўтварылася, ажыла. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабудо́ва, -ы, ж.

1. гл. перабудаваць, перабудавацца.

2. У СССР у 1985— 1991 гг.: працэс рэфармавання эканомікі і грамадскай свядомасці, скіраваны на развіццё дэмакратыі і галоснасці, заканчэнне халоднай вайны.

|| прым. перабудо́ўчы, -ая, -ае.

Перабудоўчыя працэсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэканструява́цца, ‑руюецца; зак. і незак.

1. Перабудавацца (перабудоўвацца), скласціся (складацца) па-новаму.

2. толькі незак. Зал. да рэканструяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

еўрапеізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Перабудавацца (перабудоўвацца) на еўрапейскі лад, узор.

2. толькі незак. Зал. да еўрапеізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)