пераба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што (разм.).

Пабачыць многа або многіх, зазнаць многае.

Колькі я ўсяго перабачыў за сваё жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераба́чыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераба́чу пераба́чым
2-я ас. пераба́чыш пераба́чыце
3-я ас. пераба́чыць пераба́чаць
Прошлы час
м. пераба́чыў пераба́чылі
ж. пераба́чыла
н. пераба́чыла
Дзеепрыслоўе
прош. час пераба́чыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераба́чыць сов., разг. (всех, многих, многое) перевида́ть; переви́деть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Разм. Пабачыць шмат чаго, усё або ўсіх, многіх. Сіроты... Колькі я перабачыў такіх на дарогах вайны!.. Ракітны. // Перажыць, зазнаць. Яны ж гэтулькі .. перабачылі разам, прайшлі гэтакія дарогі, і няма ніякага дзіва, што ён проста прывык да яе. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераба́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перабачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перевида́ть сов., разг. (всех, многих, многое) пераба́чыць, паба́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)