пераадзе́ць, -е́ну, -е́неш, -е́не; -е́ты; зак.

1. каго (што). Адзець каго-н. у іншую вопратку.

П. дзіця.

2. што. Зняўшы адно, надзець іншае.

П. касцюм.

|| незак. пераадзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. пераадзе́цца, -е́нуся, -е́нешся, -е́нецца; незак. пераадзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. пераадзява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераадзе́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераадзе́ну пераадзе́нем
2-я ас. пераадзе́неш пераадзе́неце
3-я ас. пераадзе́не пераадзе́нуць
Прошлы час
м. пераадзе́ў пераадзе́лі
ж. пераадзе́ла
н. пераадзе́ла
Загадны лад
2-я ас. пераадзе́нь пераадзе́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час пераадзе́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераадзе́ць сов.

1. переоде́ть;

п. дзіця́ — переоде́ть ребёнка;

п. касцю́м — переоде́ть костю́м;

2. переоде́ть; переряди́ть;

п. у жано́чае адзе́нне — переоде́ть (переряди́ть) в же́нское пла́тье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераадзе́ць, ‑адзену, ‑адзенеш, ‑адзене; зак.

1. што. Зняўшы адно, надзець што‑н. іншае. Пераадзець касцюм. // каго. Адзець у іншую вопратку. Бядуючы і вохкаючы, Валодзева маці хутка пераадзела нас у сухое, перавязала маю руку. Якімовіч.

2. кім або ў каго. Адзець каго‑н. з мэтай маскіроўкі так, каб нельга было пазнаць. Пераадзець мужчыну жанчынай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераадзе́ць разм. гл. пераапранаць, пераапрануць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

переряди́ть сов., уст. пераўбра́ць, пераадзе́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переоде́ть сов. пераадзе́ць; (верхнюю одежду) пераапрану́ць;

переоде́ть больно́го в чи́стое бельё пераадзе́ць хво́рага ў чы́стую бялі́зну;

переоде́ть костю́м пераадзе́ць (пераапрану́ць) касцю́м;

переоде́ть крестьяни́ном пераадзе́ць (пераапрану́ць) селяні́нам (пад селяні́на);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераадзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераадзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераадзява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераадзяваць — пераадзець і пераадзявацца — пераадзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераапрану́ць, -рану́, -ра́неш, -ра́не; -рані́; -ра́нуты; зак., каго-што.

Тое, што і пераадзець.

П. дзіця.

П. сукенку.

|| незак. пераапрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. пераапрану́цца, -рану́ся, -ра́нешся, -ра́нецца; -рані́ся; незак. пераапрана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. пераапрана́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)