пепі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. пепі́н
Р. пепі́ну
Д. пепі́ну
В. пепі́н
Т. пепі́нам
М. пепі́не

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пепі́н, -ну м., сад. пепи́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пепін: пе́нін шафранны ’сорт яблыкаў’ (Сцяшк. Сл.), пе́пінка ’шафран’ (люб., жлоб., жытк., КЭС, ТС), пэпінка, піпен‑шафран ’тс’ (Мат. Гом.), люб. пе́панка, укр. пе́пін ’сорт яблыкаў’, рус. пе́пин шафра́нный ’сорт яблыкаў, выведзены Мічурыным’. Ад франц. pépin ’зернейка, семачка’; гл. таксама шафра́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пепін палепшаны (сорт яблыні) 2/121

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пепін літоўскі (сорт яблыні) 1/360; 2/246; 10/68

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пепін шафранавы (сорт яблыні) 1/360; 8/376; 11/520

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

пепи́н сад. пепі́н, -ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пэ́пінка ’гатунак яблыкаў’ (б.-каш., Мат. Гом.). Гл. пепін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падпі́нкі ’сорт позніх яблык’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, з пепінка (гл.) < пепін шаф рапны ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БЕЛАРУ́СКІ СІНА́П,

позназімовы сорт яблыні селекцыі Бел. НДІ пладаводства. Выведзены скрыжаваннем сартоў Антонаўка і Пепін літоўскі. Раянаваны ў Беларусі з 1967.

Дрэва моцнарослае, з незагушчанай шырокапірамідальнай кронай. Плоданашэнне з 4—5-га года пасля пасадкі. Сорт ураджайны, высоказімаўстойлівы, устойлівы да грыбных і ракавых захворванняў. Плады аднатыпныя, сярэдняй велічыні (120 г), круглавата-авальнай формы, з характэрнымі плоскімі рэбрамі па паверхні. Скурка шчыльная, тоўстая, спачатку зялёная, у перыяд захоўвання зеленавата-жоўтая. Мякаць плода шчыльная, дробназярністая, кісла-салодкая. Збор пладоў — у 1-й пал. кастрычніка; захоўваецца да чэрвеня.

З.А.Казлоўская.

т. 2, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)