пе́ніс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пе́ніс пе́нісы
Р. пе́ніса пе́нісаў
Д. пе́нісу пе́нісам
В. пе́ніс пе́нісы
Т. пе́нісам пе́нісамі
М. пе́нісе пе́нісах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

willy [ˈwɪli] n. infml пе́ніс (дзіцячы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Pnis

m -, -se анат. пе́ніс

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Стручо́кпеніс у хлопчыка’: каля карчоў рачок і ўхопіцца за стручок (Барадулін, Дуліны ад Барадуліна, 2004, 176). Укр. аргат. стручо́к ‘тс’. Відаць, да струк1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ткапеніс’ (гродз., Цых.), ’палавы орган’ (Нас., Байк. і Некр.; гродз., кобр., Сл. ПЗБ), ’прарэх у штанах’ (гродз., Сл. ПЗБ), укр. по́тка ’жаночы палавы орган’, по́так ’мужчынскі палавы орган’, рус. по́тка ’membrum virile (у хлопчыкаў)’, палаб. pótkă ’жаночы або мужчынскі палавы орган’ (Олеш, Thesaurus, 805). Прасл. *pъtъka ’палавы орган’, роднаснае літ. paũtas, мн. л. paũtai ’муды, мужчынскія геніталіі’, што паўплывала, паводле Грынавяцкене, на ўжыванне множналікавай формы: яго поткі відаць — які срам (гродз., LKK, 12, 194), адсюль, верагодна, першаснае значэнне ’testicula’. Гэта, аднак, не дае падстаў лічыць слова запазычаннем, насуперак Карскаму (РФВ, 49, 16). Далейшым сувязі няясныя. Паводле Сноя₂ (502), поткапеніс’ узыходзіць да прасл. *pъtьka, роднаснага *pъtʼka ’пупышка’ (гл. почка), для якіх рэканструююцца першасныя значэнні ’яйка’ або ’орган размнажэння (у раслін)’, што сумнеўна. Часцей прымаецца перанос назвы птушкі, параўн. рус. по́тка ’птушачка (асабліва пеўчая)’, на назву membrum virile (у дзяцей) (Фасмер, 3, 344; ЕСУМ, 4, 539; 545), што мае шматлікія тыпалагічныя паралелі (параўн. балг. патка ’качка, гуска’ і ’палавы орган у малога хлопчыка’; англ. cock ’певень’ і ’пеніс’ і пад.), што дае падставы Тапарову (Зб. памяці Талстога, 2, 266) гаварыць пра membrum virile ў “арніталагічным” кодзе: *pъt‑ъka (< і.-е. *put‑uk‑) ’птушачка’ і ’пеніс’ параўноўваецца з лац. putus ’хлопчык’ (< і.-е. *pōu‑: *pəu: *pū̆ з пашырэннем ‑t‑), параўн. утворанае ад яго арум. puță ’penis, membre virile’ (Скок, 3, 88).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́сік ’надуты мачавы пузыр свінні, якім гуляюць дзеці, альбо з якога робяць капшукі’ (гродз., Мат. АС.; Бір. Дзярж.; Сцяшк. Сл., Шат., Сл. ПЗБ, Скарбы), драг. посюх ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), ’мачавы пузыр’ (Клім.), ’канал ад мачавога пузыра’ (Сержп. Грам.); параўн. таксама рус. сіб. по́сик ’вонкавы мачавод самца’, чэш. posek ’палавы член быка’, славац. pasek ’тое ж у быка, каня, барана’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ёлкага (гл.) з прыстаўкай по- і семантыкай выніковасці дзеяння, даслоўна ’вынік акання’ ці ’тое, што пырскае, сікае© Версія Махэка’ (473) аб прасл. *рея‑ькь, роды. да лат. penisпеніс, чэлес© грэч. πέος, πόσυη ’тс’, ст.-інд. pasas ’тс’ непрымальная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

członek

I człon|ek

м. член, чалец; сябра; супольнік;

~ek partii — чалец (член) партыі;

~ek Akademii — член Акадэміі; акадэмік;

~ek rzeczywisty — правадзейны чалец (член);

~ek korespondent — член-карэспандэнт;

przyjąć kogo na ~ka — прыняць каго ў члены (чальцы; сябры)

II м.

1. член; канечнасць; канцавіна;

~ki ciała — часткі (члены) цела;

2. член; пеніс; чэлес

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)