пенс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дробная англійская манета; тое, што і пені.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́нс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пе́нс пе́нсы
Р. пе́нса пе́нсаў
Д. пе́нсу пе́нсам
В. пе́нс пе́нсы
Т. пе́нсам пе́нсамі
М. пе́нсе пе́нсах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пенс (род. пе́нса) м. (монета) пенс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пенс (монета) пенс, род. пе́нса м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пенс 7/268; 12/592

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

пенс, ‑а, м.

Манета, роўная 1/12 шылінга; пені.

[Англ. pence (мн. ад penny), ад лац. pendere плаціць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пенс

(англ. pence, мн. ад penny = пені)

1) разменная манета Англіі, роўная ​1/100 фунта стэрлінгаў;

2) старадаўняя англа-саксонская сярэбраная манета (з канца 18 ст. медная, а з 1860 г. бронзавая).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пе́ні, нескл., н.

1. Тое, што і пенс.

2. Манета, роўная адной сотай частцы фінскай маркі.

[Англ. penny, фінск. penni.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

p2 (скар. ад pence or penny) BrE пенс, пе́ні (манета);

The stamp costs 30 p. Гэтая паштовая марка каштуе 30 пенсаў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пе́ні

(англ. penny, фін. penni)

1) тое, што і пенс;

2) разменная манета Фінляндыі, роўная ​1/100 маркі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)