пе́нзенскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пе́нзенскі пе́нзенская пе́нзенскае пе́нзенскія
Р. пе́нзенскага пе́нзенскай
пе́нзенскае
пе́нзенскага пе́нзенскіх
Д. пе́нзенскаму пе́нзенскай пе́нзенскаму пе́нзенскім
В. пе́нзенскі (неадуш.)
пе́нзенскага (адуш.)
пе́нзенскую пе́нзенскае пе́нзенскія (неадуш.)
пе́нзенскіх (адуш.)
Т. пе́нзенскім пе́нзенскай
пе́нзенскаю
пе́нзенскім пе́нзенскімі
М. пе́нзенскім пе́нзенскай пе́нзенскім пе́нзенскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пе́нзенский пе́нзенскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАЦА́ЕЎ (Віктар Іванавіч) (19.6.1933, г. Акцюбінск, Казахстан — 30.6.1971),

савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1971, пасмяротна), лётчык-касманаўт СССР (1971). Скончыў Пензенскі політэхн. ін-т (1955). З 1969 у атрадзе касманаўтаў. 6—30.6.1971 з Г.Ц.Дабравольскім і У.М.Волкавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-11» і арбітальнай станцыі «Салют» (як інжынер-выпрабавальнік). Пры вяртанні на Зямлю ў выніку парушэння герметычнасці кабіны касм. карабля П. і члены экіпажа загінулі. У космасе правёў 23,8 сут.

т. 12, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАСТО́ЎЦАЎ (Ігар Кірылавіч) (30.7.1933, г. Варонеж, Расія — 19.9.1995),

бел. канструктар і вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Канд. тэхн. н. (1976). Скончыў Пензенскі індустр. ін-т (1956). З 1960 на Мінскім з-дзе выліч. машын (у 1974—81 дырэктар, адначасова ген. дырэктар ВА выліч. тэхнікі), з 1986. на доследна-вытв. прадпрыемстве «Аптрон», Мінск. Навук. працы па аўтаматызацыі праектавання і вытв-сці сродкаў выліч. тэхнікі. Удзельнік стварэння сям’і ЭВМ «Мінск», гал. канструктар ЭВМ ЕС-1022, выліч. комплексаў спец. прызначэння. Дзярж. прэмія СССР 1979.

М.​П.​Савік.

т. 13, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАТКО́Ў (Сяргей Пятровіч) (1.10.1911, в. Скрыпіцына Калышлейскага р-на Пензенскай вобл., Расія — 17.2.1976),

бел. жывапісец і педагог. Засл. настаўнік Беларусі (1966). Скончыў Пензенскі маст.-пед. тэхнікум (1931). У 1937—71 мастак-педагог і кіраўнік маст. студыі пры Мінскім палацы піянераў і школьнікаў. Выкладчык Мінскага маст. вучылішча (1956—68), Рэсп. маст. школы-інтэрната (1963—65). Працаваў у жанрах пейзажа і нацюрморта. Творы вызначаюцца эмацыянальнасцю, дэкаратыўнасцю колеру: «Восеньскі пейзаж» (1947), «На рацэ» (1959), «Лепельскія азёры» (1961), «Гарадскі пейзаж» (1967), «Сказ аб Бярэзіне» (1970), «Лета. Нацюрморт» (1971), «Хутар Альбуць» (1972), «На Прыпяці» (1973), «Палескія волаты» і «На Бярэзіне» (абодва 1975). Асобнае месца займаюць графічныя малюнкі з франтавога жыцця (1943—44).

С.Каткоў. На Бярэзіне. 1975.

т. 8, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)