пекі́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пекі́нскі пекі́нская пекі́нскае пекі́нскія
Р. пекі́нскага пекі́нскай
пекі́нскае
пекі́нскага пекі́нскіх
Д. пекі́нскаму пекі́нскай пекі́нскаму пекі́нскім
В. пекі́нскі (неадуш.)
пекі́нскага (адуш.)
пекі́нскую пекі́нскае пекі́нскія (неадуш.)
пекі́нскіх (адуш.)
Т. пекі́нскім пекі́нскай
пекі́нскаю
пекі́нскім пекі́нскімі
М. пекі́нскім пекі́нскай пекі́нскім пекі́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Пекінскі універсітэт

т. 12, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пекінскі чалавек

т. 12, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пекінскі трактат 1860

т. 12, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пеки́нский пекі́нскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МУРАЎЁЎ-АМУ́РСКІ (Мікалай Мікалаевіч) (23.8.1809, С.-Пецярбург — 30.11.1881),

расійскі дзярж. дзеяч, дыпламат. Граф Амурскі (1858), ген.-ад’ютант (1857). Ген. ад інфантэрыі (1858). Скончыў Пажскі корпус (1827). Удзельнік рас.-тур. вайны 1828—29 і задушэння паўстання 1830—31 у Польшчы, Беларусі і Літве. У 1846 тульскі ваен. і грамадзянскі губернатар. Зарэкамендаваў сябе як ліберал, адзін з першых сярод вышэйшых саноўнікаў Расіі ўзняў пытанне пра скасаванне прыгоннага права. У 1847—61 іркуцкі і енісейскі губернатар, ген.-губернатар Усх. Сібіры. Быў прыхільнікам актыўнай наступальнай палітыкі на Д. Усходзе, з гэтай мэтай прыцягваў да вывучэння і асваення краю мясц. інтэлігенцыю і паліт. ссыльных, падтрымліваў дзейнасць Г.І.Невяльскога. З дазволу ўрада зрабіў захады па захопе і асваенні спрэчных з Кітаем тэрыторый Прыамур’я, падпісаў Айгунскі (1858) і Пекінскі (1860) дагаворы з Кітаем, паводле якіх за Расіяй замацаваны левабярэжжа Амура і Усурыйскі край. З 1861 у адстаўцы.

Літ.:

Мамай А.С. Споры в русском правительстве по Амурскому вопросу (1848—1854) // Вестн. Московского ун-та. Сер. 8. История 1996. № 3;

Беспрозванных Е.Л. Приамурье в системе русско-китайских отношений, XVII — середина XIX вв. М., 1986.

А.М.Лукашэвіч.

М.М.Мураўёў-Амурскі.

т. 11, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)