Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лірыка элегічна-пейзажная 4/90
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
пейза́жны пейза́жный;
п. жы́вапіс — пейза́жная жи́вопись
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
замалёўка ж., в разн. знач. зарисо́вка;
~кі вялі́ся з нату́ры — зарисо́вки вели́сь с нату́ры;
пейза́жная з. — пейза́жная зарисо́вка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пейза́жны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
пейза́жны |
пейза́жная |
пейза́жнае |
пейза́жныя |
| Р. |
пейза́жнага |
пейза́жнай пейза́жнае |
пейза́жнага |
пейза́жных |
| Д. |
пейза́жнаму |
пейза́жнай |
пейза́жнаму |
пейза́жным |
| В. |
пейза́жны (неадуш.) пейза́жнага (адуш.) |
пейза́жную |
пейза́жнае |
пейза́жныя (неадуш.) пейза́жных (адуш.) |
| Т. |
пейза́жным |
пейза́жнай пейза́жнаю |
пейза́жным |
пейза́жнымі |
| М. |
пейза́жным |
пейза́жнай |
пейза́жным |
пейза́жных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
жа́нрава-пейза́жны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
жа́нрава-пейза́жны |
жа́нрава-пейза́жная |
жа́нрава-пейза́жнае |
жа́нрава-пейза́жныя |
| Р. |
жа́нрава-пейза́жнага |
жа́нрава-пейза́жнай жа́нрава-пейза́жнае |
жа́нрава-пейза́жнага |
жа́нрава-пейза́жных |
| Д. |
жа́нрава-пейза́жнаму |
жа́нрава-пейза́жнай |
жа́нрава-пейза́жнаму |
жа́нрава-пейза́жным |
| В. |
жа́нрава-пейза́жны (неадуш.) жа́нрава-пейза́жнага (адуш.) |
жа́нрава-пейза́жную |
жа́нрава-пейза́жнае |
жа́нрава-пейза́жныя (неадуш.) жа́нрава-пейза́жных (адуш.) |
| Т. |
жа́нрава-пейза́жным |
жа́нрава-пейза́жнай жа́нрава-пейза́жнаю |
жа́нрава-пейза́жным |
жа́нрава-пейза́жнымі |
| М. |
жа́нрава-пейза́жным |
жа́нрава-пейза́жнай |
жа́нрава-пейза́жным |
жа́нрава-пейза́жных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
замалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замалёўваць — замаляваць.
2. Малюнак, накід з натуры. Пейзажная замалёўка. □ [Дзяўчына] звычайна цэлымі днямі сядзіць на карме з альбомам і алоўкам, робіць замалёўкі. Мележ. // перан. Пра літаратурны твор малога жанру на бытавую тэму. Кніга паказвае, як ад першых нясмелых замалёвак уздымалася .. [беларуская нацыянальная проза] у дакастрычніцкі час да значных мастацкіх здабыткаў. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАБРЫ́ЯН Пётр Навумавіч
(20.10.1916, в. Ахматава Алатырскага р-на, Чувашыя — 27.8.1993),
бел. паэт. У 1922 вярнуўся з бацькамі з бежанства на радзіму — в. Какошчычы (Слонімскі р-н). За ўдзел у рэв.-вызв. барацьбе неаднаразова быў арыштаваны польск. ўладамі, зняволены ў турму (1934—37), у Бяроза-Картузскі канцлагер (1939). Удзельнік партыз. руху ў Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Друкаваўся з 1938 (літ. псеўд. Алесь Сучок). У вершах услаўляў імкненне да свабоды, мужнасць чалавека-змагара. У пасляваен. творах пераважаюць грамадз. матывы, пейзажная лірыка.
Тв.:
У кн.: Сцягі і паходні. Мн., 1965.
А.М.Пяткевіч.
т. 5, с. 560
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЯНТ (Bryant) Уільям Кален
(3.11.1794, Камінгтан, штат Масачусетс, ЗША — 12.6.1878),
амерыканскі паэт-рамантык. З 1829 рэдактар нью-йоркскай газеты «Evening Post» («Вячэрняя пошта»). Пейзажная і філас. лірыка (паэма «Танатопсіс», у пер. з грэч. «Карціна смерці», 1817; зб-кі «Вершы», 1821 і 1832; «Фантан», 1842; «Лясны гімн», 1860; «Між дрэў», 1874; «Рака часу», 1878) здабыла Браянту славу «амерыканскага Вордсварта». Узоры паліт. лірыкі — паэма «Гібель Рабства» (1865). Аўтар падарожных нататкаў, тэарэтычных артыкулаў пра паэзію. Пераклаў з грэч. мовы «Іліяду» (1870) і «Адысею» (1872) Гамера.
Тв.:
Рус. пер. — у кн.: Зенкевич М. Из американских поэтов. М., 1946.
Н.М.Саркісава.
т. 3, с. 255
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРШ Яша
(сапр. Анісяровіч Янка; н. 12.11.1929, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел. паэт і мастак. Жыве ў Польшчы. Скончыў Варшаўскую акадэмію мастацтва (1957). Дэбютаваў вершамі ў беластоцкім зб. «Рунь» (1959). Аўтар паэт. кнігі «Прамень думкі» (Беласток, 1964). Друкаваўся ў альманаху «Белавежа» (1965, 1971) і інш. Вершы Бурша пра складаны духоўны свет сучаснага чалавека, выбар ім шляхоў у грамадстве, інтымныя пачуцці. Шмат месца займае пейзажная лірыка. Паэтычная мова Бурша ўскладненая, разлічана на вобразна-асацыятыўнае мысленне чытача. Адзін з арганізатараў бел. літ.-маст. руху на Беласточчыне. Жывапісныя творы Б. выстаўляліся ў Польшчы і за мяжой.
А.В.Мальдзіс.
т. 3, с. 354
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)