паўша́р’е

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паўша́р’е паўша́р’і
Р. паўша́р’я паўша́р’яў
Д. паўша́р’ю паўша́р’ям
В. паўша́р’е паўша́р’і
Т. паўша́р’ем паўша́р’ямі
М. паўша́р’і паўша́р’ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўша́р’е, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Палавіна шара, а таксама прадмет такой формы.

Левае п. галаўнога мозга.

2. Адна з палавін зямнога шара ці нябеснай сферы.

Паўднёвае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўша́р’е ср. полуша́рие;

паўно́чнае (паўднёвае, усхо́дняе, захо́дняе) п. — се́верное (ю́жное, восто́чное, за́падное) полуша́рие;

○ ~р’і галаўно́га мо́зга — анат. полуша́рия головно́го мо́зга;

магдэбу́ргскія ~р’і — физ. магдебу́ргские полуша́рия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўша́р’е, ‑я, н.

1. Палавіна геаметрычнага шара.

2. Тое, што мае форму палавіны шара. А з вачэй — двух вялізных паўшар’яў — Слёзы буйнымі падалі слівамі. Лойка.

3. Адна з палавін, на якія ўмоўна падзяляецца зямны шар і нябесная сфера. Паўночнае паўшар’е. Паўднёвае паўшар’е.

•••

Паўшар’і галаўнога мозга — дзве часткі вялікага мозга ў чалавека і некаторых жывёл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўша́р’е н. Hálbkugel f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

МАЦЕРЫКО́ВАЕ ПАЎША́Р’Е,

паўшар’е Зямлі, у межах якога суша развіта найб. шырока (займае 47% плошчы М.п.). Цэнтр яго размешчаны на ПдЗ Францыі. Гл. таксама Акіянскае паўшар’е.

т. 10, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКІЯ́НСКАЕ ПАЎША́Р’Е,

умоўная палавіна сферычнай паверхні Зямлі, у межах якой Сусветны ак. (гл. Акіян) найб. пакрывае зямны абшар (пад сушай 9% паверхні). Цэнтр паўшар’я знаходзіцца на У ад Новай Зеландыі. Гл. таксама Мацерыковае паўшар’е.

т. 1, с. 195

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎША́Р’І ЗЯМНЫ́Я,

дзве палавіны сферычнай паверхні Зямлі, што падзяляюцца па прыкметах: па экватары — на Паўн. і Паўд. паўшар’і; па мерыдыянах 160° усх. д. і 20° зах. д. — на Зах. і Усх.; па плошчы, укрытай акіянамі і занятай сушай, — на Акіянічнае паўшар’е і Мацерыковае паўшар’е.

Паўшар’і зямныя. 1. Акіянічнае паўшар’е. 2. Мацерыковае паўшар’е.

т. 12, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

hemisphere [ˈhemɪsfɪə] n. паўша́р’е

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гемісфе́ра

(ад гемі- + сфера)

1) зямное або нябеснае паўшар’е;

2) анат. паўшар’е галаўнога мозга.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)